Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьліквідавана чарговая недзяржаўная арганізацыя 11:30, 07/02/2006
6 лютага рашэньнем Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь Беларускі саюз моладзевых і дзіцячых грамадзкіх аб’яднаньняў “Рада” быў зьліквідаваны. Суд прызнаў абгрунтаванасьць прэтэнзій, прад’яўленых да арганізацыі з боку Міністэрства юстыцыі, паведамляе «Радыё Свабода».
Адзінае зьнятае з саюзу абвінавачаньне – “падбухторваньне да ўмяшаньня ва ўнутраныя справы дзяржаўных органаў”.
Працэс над “Радай” пачаўся 28 студзеня і дзеля вызначэньня лёсу арганізацыі хапіла тыдня. Прадстаўнікі “Рады” называюць ліквідацыю арганізацыі “сплянаванай палітычнай кампаніяй”.