Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 78 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вышэйшы гаспадарчы суд задаволіў скаргу Мікалая Аўтуховіча
18:07, 07/02/2006

Сёння Вышэйшы гаспадарчы суд задаволіў апеляцыйную скаргу ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які знаходзіцца пад хатнім арыштам. Раней суд у Гродне вырашыў, што прадпрымальнік нібыта самачынна захапіў зямлю і таму павінен заплаціць павялічаны зямельны падатак. Гэтае рашэнне скасавана, справу перадалі на новы разгляд.

Мікалай Аўтуховіч сам хацеў прысутнічаць пры разглядзе сваёй скаргі. Аднак яму не дазволіў пакінуць Ваўкавыск суддзя Мікалай Рачынскі, які будзе разглядаць крымінальную справу супраць прадпрымальніка. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў юрыст Андрэй Кухцюк, які прадстаўляў сёння ў Вышэйшым гаспадарчым судзе інтарэсы Аўтуховіча.

Нагадаем, што Ваўкавыская падатковая інспекцыя вырашыла, што спадар Аўтуховіч нібыта самачынна заняў зямлю побач са сваім офісам і жылым домам, таму за 2004 год яму налічылі падатак за зямлю ў дзесяць разоў большы за звычайны – 14 мільёнаў рублёў.

Тым часам на 9 лютага прызначаны пачатак крымінальнага працэсу над Мікалаем Аўтуховічам. Яго абвінавачваюць у тым, што ён ухіляўся ад выплаты падаткаў, што пацягнула асабліва вялікія страты для бюджэту. Справа будзе разглядацца ў Гродне ў Кастрычніцкім раённым судзе. Самому Аўтуховічу нельга размаўляць па тэлефоне і сустракацца з журналістамі, паколькі ён знаходзіцца пад хатнім арыштам.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: