Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Народная грамада» трансфармавалася ў аргкамітэт
10:49, 08/02/2006

У Баранавічах, дзе адбывае тэрмін абмежаваньня волі адзін зь лідэраў беларускай сацыял-дэмакратыі Мікола Статкевіч, адбылося паседжаньне Выканаўчага бюро беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная грамада", якая летась існавала як незарэгістраваная. Ухваленае рашэньне аб рэарганізацыі партыйнай структуры, паведамляе «Радыё Свабода».

Лідэр "Народнай грамады" Мікола Статкевіч кажа, што ён асабіста прыняў удзел у паседжаньні партыйнага органу, на якім прысутнічалі кіраўнікі рэгіянальных структур партыі, і кажа, што пры гэтым ён не парушыў дысцыпліну баранавіцкай “хіміі”, дзе адбывае пакараньне, бо прысьвяціў партыйным справам свой вольны час. Праўда, спадар Статкевіч адмовіўся назваць месца, дзе праходзіла партыйная нарада, на якой былі ухваленыя важныя рашэньні.

Увесь мінулы год "Народная грамада" дзейнічала як незарэгістраваная партыя. У сувязі з прыняцьцем паправак да Крымінальнага кодэксу, якія прадугледжваюць пакараньне да двух гадоў турмы за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі, Выканаўчае бюро ЦК “Народнай грамады” вырашыла пераўтварыць партыйную структуру ў аргкамітэты "Народнай грамады" на цэнтральным і мясцовых узроўнях.

Фактычна, партыя, якая ўзьнікла пасьля расколу ў шэрагах сацыял-дэмакратыі, перайшла ў доўгатрывалы рэжым стварэньня. Афіцыйная рэгістрацыя партыі зараз няшмат дае, кажа Мікола Статкевіч, тым больш, што партыйныя суполкі на месцах пасьля пераводу іх юрыдычных адрасоў у нежылы фонд мала дзе захаваліся, зьменшыліся і магчымасьці вылучаць кандыдатаў у дэпутаты ад партыі. Такім чынам аргкамітэт "Народнай грамады" на чале зь Міколам Статкевічам зьбіраецца працаваць над стварэньнем партыі, пакуль у Беларусі не ўсталюецца дэмакратыя.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: