Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Марак Буцька: «Лукашэнка будуе палітыку на вобразе замежнага ворага»
15:17, 08/02/2006

У Польшчы пошук беларускімі ўладамі замежных ворагаў называюць “НКВДысцкім мысьленьнем”. Польскія экспэрты і грамадзкія дзеячы згодныя – праз прапагандысцкія фільмы і газэтныя матэрыялы беларускі рэжым напярэдадні выбараў спрабуе адвярнуць увагу беларусаў ад унутраных праблемаў краіны.

Былы намесьнік амбасадара Польшчы ў Беларусі Марак Буцька ня зьдзіўлены, што ягонае прозьвішча чарговы раз зьявілася ў прапагандысцкім фільме Беларускага тэлебачаньня.

“Я заўважыў, што я ўжо стаў дзяжурнай тэмай для беларускай прапаганды, калі трэба падтрымаць антыпольскія настроі. Напярэдадні выбараў Лукашэнка будуе сваю ўнутраную палітыку на стварэньні вобразу замежнага ворага. Што да выкарыстаньня майго прозьвішча ў гэтым, дык я не зьдзіўлюся, калі заўтра яны скажуць, што Буцька зьеў на сьняданак маленькую дзяўчынку ці перавозіў нелегальна празь мяжу кракадзілаў. Я думаю, што інтэлектуальны ўзровень гэтых перадачаў адпавядае ўзроўню тых, хто гэтыя перадачы рыхтуе і ўзроўню кіраўніцтва Беларускага тэлебачаньня”, -- паведаміў Буцька “Радыё Свабода”.

Паводле кіраўніка аддзелу Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту Яна Маліцкага, пошук замежных ворагаў, шпіёнаў, іншаземнай агентуры сьведчыць аб “мысьленьні ў стылі НКВД”.

У сваю чаргу дырэктар дэпартамэнту інфармацыі МЗС Польшчы Павал Дабравольскі заявіў “Радыё Свабода”, што міністэрства пакуль што вывучае сытуацыю і таму афіцыйна не камэнтуе абвінавачаньняў беларускіх дзяржаўных мэдыяў на адрас польскіх дыпляматаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: