Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Старшыня Сэнату Польшчы: «Менск вырашыў пайсьці на абвастрэньне»
15:54, 08/02/2006

Маршалак Сэнату Польшчы Богдан Барусэвіч заявіў «Радыё Свабода», што рашэньне беларускіх уладаў не пусьціць не прызнаваную афіцыйным Менскам старшыню СПБ Анжаліку Борыс у Польшчу сьведчыць аб тым, што, нягледзячы “на ранейшыя сыгналы ад беларускага боку аб жаданьні нармалізацыі польска-беларусіх дачыненьняў”, Менск вырашыў пайсьці на “абвастрэньне сытуацыі”.

Маршалак Сэнату Польшчы Богдан Барусэвіч сказаў, што рашуча пратэстуе супраць захадаў беларускіх уладаў, якія не дазволілі Анжаліцы Борыс прыехаць у Варшаву на першае паседжаньне Палянійнай кансультацыйнай рады, сябрам якой Борыс зьяўляецца.

“Тое, што спадарыні Борыс не дазволілі выехаць у Польшчу, сьведчыць аб тым, што сытуацыя ў Беларусі абвастраецца. Такі крок напэўна не палепшыць дачыненьняў паміж Польшчай і Беларусьсю. Раней былі сыгналы зь Беларусі, што Менск хоча дасягнуць кампрамісу. Але мы аналізуем не дэклярацыі ці нейкія тайныя паведамленьні, а факты. Факты сьведчаць аб тым, што Лукашэнка і ягоная адміністрацыя ня хочуць нармалізацыі польска-беларускіх дачыненьняў – яны, наадварот, ідуць на абвастрэньне, каб напярэдадні выбараў паказаць, што Польшча і палякі ўмешваюцца ва ўнутраныя справы Беларусі. Мы ня ўмешваемся ва ўнутраныя справы, але ня будзем маўчаць, калі парушаюцца правы чалавека. Права на паездкі – гэта адно з асноўных правоў чалавека, якога нельга вось проста так пазбавіць”, -- паведаміў старшыня Сэнату “Радыё Свабода”.

Паводле Богдана Барусэвіча, пра тое, што спадарыні Борыс, якая ехала ў Польшчу на афіцыйнае запрашэньне маршалка польскага Сэнату, не дазволілі выехаць зь Беларусі, будуць афіцыйна паінфармаваныя прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Польшчы.

Калі б Анжаліка Борыс перасекла беларуска-польскую мяжу, яна сярод іншага сустрэлася б сёньня з польскім прэзыдэнтам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: