Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Артур Фінькевіч адзначае дзень народзінаў у турме 15:23, 08/02/2006
Сёньня споўнілася 21 год актывісту “Маладога Фронта” Артуру Фінькевічу, які зараз знаходзіцца ў следчыі ізалятары Менску. За графіці “Мы хочем новага!” і “Достал!” супраць хлопца заведзена крымінальная справа. Прэс-цэнтр Хартыі`97 віншуе Артура і жадае яму мужнасці, сілы і веры ў справядлівасць справы, якую ён робіць. За вашу і нашу свабоду!