Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Тадэвуш Гавін зьбіраецца судзіцца з БТ
10:12, 09/02/2006

Пазаўчора беларускае тэлебачаньне паказала шырока разрэклямаваны фільм пад назвай “Агент 590”. Паводле аўтараў, супрацоўнікі польскай амбасады ў Менску нібыта займаліся зборам разьведдазеных. У стужцы прагучалі таксама абвінавачаньні на адрас заснавальніка Саюзу палякаў Беларусі Тадэвуша Гавіна. З гэтай прычыны ён будзе зьвяртацца ў суд, паведамляе “Радыё Свабода”.

У фільме называліся прозьвішчы многіх польскіх грамадзянаў, а зь беларускіх узгадалі толькі Тадэвуша Гавіна: нібыта замежныя дыпляматы актыўна задзейнічалі яго ў антыбеларускай кампаніі.

“У нармальнай дзяржаве такое нават не магло б зьявіцца. Буду падаваць у суд на Беларускае тэлебачаньне, адвакат ужо займаецца гэтым пытаньнем. Прычым, гэты фільм выклікаў нэгатыўную рэакцыю. Яны мне толькі імідж падымаюць, бо ніхто ўжо ня верыць гэтаму тэлебачаньню, ужо нармальныя людзі ня хочуць яго глядзець”, -- пракаентаваў сытуацыю Тадэвуш Гавін.

Спадар Гавін гаворыць, што яму тэлефанавалі знаёмыя, выказвалі падтрымку. Дарэчы, яшчэ адзін сябра Саюзу палякаў, не прызнанага ўладамі, Андрэй Пачобут накіраваў заяву генэральнаму пракурору Пятру Міклашэвічу. Спадар Пачобут даводзіць, што беларускія палякі былі наўмысна прыніжаныя стваральнікамі фільма, паказанага па Беларускім тэлебачаньні.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: