Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі затрымоўваюць за джынс 10:16, 09/02/2006
Іван Шыла, Уладзімер Лепеш, Крысьцціна Самойлава і Глеб Сандэрс былі затрыманыя ў Салігорску ўвечары 8 лютага. Маладых людзей абвінавацілі ў “навязваньні стужак з джынсавай тканіны”.
Бацька аднаго з затрыманых Уладзімер Шыла, а таксама пацярпелы Глеб Сандэрс засьведчылі, што галоўнай прычынай затрыманьня міліцыянты назвалі тое, што маладыя людзі “ішлі па вуліцы падазрона”.
Для непаўнагадовага Івана Шылы гэта ўжо чацьверты выпадак ад лістападу, калі міліцыянты затрымліваюць, але не прад’яўляюць абвінавачваньні. Усіх затрыманых пазьней выпусьцілі на свабоду, паведаміла “Радыё Свабода”.