Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На беларуска-літоўскай мяжы канфіскуюць нават часопісы 11:53, 09/02/2006
3 лютага на літоўска-беларускай мяжы супрацоўнікамі Ашмянскай мытні былі канфіскаваныя асобнікі беларускага часопіса "ARCHE" і украінскага часопісу "Критика". Гэтыя выданьні былі знойдзеныя падчас дагляду рэчаў грамадзяніна Беларусі, праваабаронцы Юрыя Чавусава, які вяртаўся з Вільні.
Супрацоўнік мытні І. Г. Чайкоўскі на працягу гадзіны вывучаў матэрыялы дыскусіі "Выбары ў Сатрапіі", зьмешчаныя ў "ARCHE" а таксама датычныя беларускай тэматыкі публікацыі ў "Критике". Зрэшты, Чайкоўскі абвесьціў, што патрабуецца ацэнка гэтых выданьняў адмысловым экспэртам, які павінны вызначыць, ці не наносяць яны шкоды інтарэсам Рэспублікі Беларусь. Сп. Чавусаў будзе абскарджваць незаконнае рашэньне мытнікаў, паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”.