Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польскі МЗС: антыпольская кампанія ў Беларусі – правакацыя напярэдадні выбараў
11:47, 09/02/2006

Афіцыйны прадстаўнік польскага МЗС Павал Дабравольскі ў размове з Полськім прэсавым агенцтвам назваў антыпольскую кампанію ў беларускіх СМІ “правакацыяй напрэдадні прэзыдэнцкіх выбараў”. Паводле прадстаўніка МЗС, абвінавачаньні на адрас палякаў у шпіёнскай дзейнасьці “высмактаныя з пальца”, паведамляе “Радыё Свабода”.

“Гэта элемэнт перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. Гэта абсалютна відавочна і для ўсіх зразумела. Гаворка ідзе пра рэчы, высмактаныя з пальца. Прыкладам, твары герояў антыпольскага фільму ў БТ былі закрытыя, іх голас зьменены – гэта прымітыўны прапагандысцкі стыль”, – заявіў дырэктар дэпартамэнту сыстэмаў інфармацыі польскага МЗС Павал Дабравольскі.

Паводле ягоных словаў, такія захады афіцыйных беларускіх мэдыяў напэўна ня будуць мець добрага ўплыву на польска-беларускія дачынньні, бо Беларусь “сама псуе гэтыя дачыненьні, ужываючы пры гэтым аргумэнты як бы зь нейкага старога часопісу – прыкладам, такія, што Польша нешта робіць за амэрыканскія грошы”.

“Беларускае грамадзтва жыве ў закрытай інфармацыйнай сыстэме, дзе над усім пануе цэнзура. Таму ёсьць боязь, што падобныя прапагандысцкія праграмы і публікацыі могуць часткова трапіць на ураджайную глебу. Беларусь не шануе простае правіла – даць магчымасьць выказацца другому боку”, – адзначыў Дабравольскі.

Прадстаўнік польскага МЗС заявіў, што міністэрства патрабуе крыху часу, каб вырашыць, ці “рэагаваць фармальна” на абвіначачаньні беларускага тэлебачаньня. Магчыма, у гэтай справе будуць праведзеныя рабочыя кансультацыі зь іншымі караінамі Эўразьвязу.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: