Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 910 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Замяталін зноў запатрабаваны
12:17, 09/02/2006, фото ByMedia.net

Палкоўнік Уладзімер Замяталін цяпер працуе намесьнікам Віктара Шэймана — кіраўніка перадвыбарчага штабу А.Лукашэнкі. Такую інфармацыю «Наша Ніва» атрымала адначасова з розных крыніцаў.

Прэс-сакратар штабу Лукашэнкі Зьміцер Косьцін пацьвердзіў, што Замяталін зьяўляецца ў штабе: «Ён прыходзіў, зь ім праводзіліся кансультацыі на прадмет таго, ці згодны ён працаваць. Аднак у яго няма працоўнага кабінэту, тэлефона. У зьвязку з гэтым я не магу пацьвердзіць, што ён працуе ў штабе».

Іншыя крыніцы кажуць, што працоўны кабінэт у Замяталіна ёсьць. І што ён — намесьнік Шэймана, адказны ў штабе за ідэалягічны кірунак. І што начальнік ізноў паклікаў яго яшчэ два месяцы таму.

У 1994 г. Замяталін працаваў у штабе Вячаслава Кебіча, з 1995-га па 2001-шы — пры Лукашэнку. Быў віцэ-прэм’ерам, першым намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта. Але 12 верасьня 2001 г., на трэці дзень пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, быў зьняты з гэтай пасады. Пэўны час ён жыў у Маскве. І вось — чарговае вяртаньне. Што азначае яно?

Палітаглядальнік Андрэй Суздальцаў лічыць, што Замяталін — непераўзыдзены паліттэхноляг, вельмі прафэсійны, прычым «не навучаны, а таленавіты»: «Ён можа раскруціць усё — ад сельскагаспадарчай выставы да кандыдата ў прэзыдэнты. Ён зробіць гэта цынічна, ня лічачыся з рэпутацыяй і этыкай. Ён у 1996-м вынайшаў тэрмін «народны прэзыдэнт», яго праца дапамагла Лукашэнку абыграць усіх падчас лістападаўскага крызісу-96. Улада ўпершыню вымушана «купляць» прэзыдэнцкую кампанію, яна апэруе вонкавым рэсурсам — газам, сама кампанія ідзе няроўна. 2 млн подпісаў — сьведчаньне таго самага. Замяталін рыхтуе мабілізацыю народных масаў, старт якой будзе дадзены ўсебеларускім народным сходам, дзе будзе адбывацца перадача ўлады народам свайму прэзыдэнту. Вось гэты трыптых «прэзыдэнт—народ—дзяржава», стварэньне такога тыпу божышча, адзінага ў трох абліччах, — пэрсанальная справа Замяталіна». Улада ператвараецца ў рэлігію, і Замяталін тут незаменны піяршчык, мяркуе А.Суздальцаў.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: