Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На Агульным сходзе Акадэмii навук агiтавалi за Лукашэнку 13:20, 10/02/2006
Намеснiк старшынi Прэзiдыума НАН Уладзiмiр Цiмашпольскi прысвяцiў усхваленню Лукашэнкi ўсю сваю прамову. I, можна лiчыць, нi слова не сказаў пра акадэмiчныя справы i навуковыя праблемы, піша “Народная воля”.
— Я трыццаць гадоў удзельнiчаю ў працы Агульных сходаў Акадэмii навук i такога выступу нi разу не чуў. Нават у савецкiя часы, — падзялiўся сваiмi ўражаннямi былы прэзiдэнт Акадэмii навук Аляксандр ВАЙТОВIЧ, якi прысутнiчаў у зале. — Звычайна пытаннi, якiя абмяркоўваюцца на Агульных сходах, тычацца выключна навукi. Апошняе мерапрыемства, мяркуючы па назве, таксама павiнна было праходзiць у гэткiм жа фармаце. Тэма сходу гучала так: “Вынiкi працы за 2005 год i задачы па рэалiзацыi асноўных напрамкаў навуковай i iнавацыйнай дзейнасцi НАН Беларусi на 2006—2010 год”.
У зале прысутнiчалi акадэмiкi, члены-карэспандэнты, кiраўнiкi ўсiх арганiзацый Акадэмii навук, а таксама прадстаўнiкi розных мiнiстэрстваў — адукацыi, прамысловасцi, аховы здароўя i iншыя.
Пачынаўся сход, як заўсёды, са справаздачы кiраўнiка Акадэмii навук. Пасля — спрэчкi, выступы вучоных. Аднак цяпер гэта стала больш падобным на гаспадарчы актыў.
Праблемы, з якiмi сёння сутыкнулася Акадэмiя навук, замоўчвалiся. Казалi толькi пра тое, што павiнны рабiць вучоныя. А як выконваць гэтыя задачы, незразумела. Пры каманднай эканомiцы iнавацыйная дзейнасць развiваецца вельмi кепска, акрамя таго, сёння няма адпаведнай заканадаўчай базы для iнавацыйнай палiтыкi...
Пра вельмi цяжкi стан беларускай навукi таксама нiхто нiчога не казаў. Не ўздымаў праблемы ў сваёй справаздачы i старшыня прэзiдыума НАН Беларусi Уладзiмiр МЯСНIКОВIЧ. А яны ляжаць на паверхнi! Напрыклад, у 2004 годзе навукаёмкасць валавога ўнутранага прадукту ў Беларусi склала толькi 0,6 працэнта. Для параўнання: ва Украiне i Расii гэты паказчык у два разы большы, не кажучы пра Лiтву i Эстонiю. Колькасць вучоных на 10 тысяч насельнiцтва ў Лiтве, Эстонii, Расii таксама большая, чым у нас.
Кожны год змяншаецца доля расходаў на абсталяванне ў структуры выдаткаў на даследаваннi i распрацоўкi. У 1998 годзе яна складала 7,3 працэнта ад усiх выдаткаў на навуку, а ў 2004-м ужо толькi 3,2 працэнта. Але ўсё гэта таксама замоўчвалася. Затое намеснiк Мяснiковiча Уладзiмiр ЦIМАШПОЛЬСКI, лiчы, увесь свой уступ прысвяцiў усхваленню Лукашэнкi.
Усё гэта выглядала штучна. Склалася ўражанне, што Цiмашпольскаму параiлi так выступiць. Як толькi Мяснiковiч скончыў справаздачу i сказаў, што “пераходзiм да спрэчак”, Цiмашпольскi адразу ж саскочыў з месца i хацеў ужо бегчы да трыбуны. Але Мяснiковiч даў слова iншаму навукоўцу. Цiмашпольскi выступаў трэцiм. Уявiце сабе, сваю прамову намеснiк старшынi прэзiдыума Акадэмii навук прысвяцiў не акадэмiчным справам i навуцы, а палiтыцы! Ён распавядаў, як добра гаспадарыць Лукашэнка i што ён, Цiмашпольскi, зрабiў свой выбар i будзе галасаваць за дзеючага прэзiдэнта. Акадэмiкi — народ спакойны. Нiхто не спынiў прамову навукоўца-агiтатара, але ж нiхто яе i не падтрымаў...