Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікалая Аўтуховіча шукае міліцыя
10:17, 10/02/2006

9 лютага ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч не зьявіўся на судовы працэс у Горадні, які меў пачацца ў Кастрычніцкім раённым судзе гораду. Міліцыянт, які павінен быў даставіць яго з Ваўкавыску, не знайшоў прадпрымальніка дома, дзе той меўся знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Карэспандэнт “Радыё Свабода” патэлефанаваў дахаты прадпрымальніку. “Няма яго, пайшоў з дому”, – ляканічна адказвае жонка прадпрымальніка Алена Аўтуховіч. Памочнік дзяжурнага Ваўкавыскага РАУС паведаміў не нашмат болей: на дадзены момант пошукамі спадара Аўтуховіча займаецца адмысловая група міліцыянтаў.

Нагадаем, прадпрымальніка абвінавачваюць у тым, што ён ухіляўся ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. Мікалай Аўтуховіч праводзіў галадоўку пратэсту супраць свайго арышту на час сьледзтва спачатку ў гарадзенскай турме, потым у рэспубліканскім турэмным шпіталі, адкуль яго 28 сьнежня перавезьлі і Ваўкавыск і зьмясьцілі пад хатні арышт. За 74 дні галадоўкі ён страціў 38 кіляграмаў. Пасьля пераезду пад хатні арышт непадалёк ад дому прадпрымальніка пачаў весьці рэгулярнае дзяжурства міліцыянт.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: