Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Беларусь – адна з найгоршых у свеце краін для журналістаў»
12:07, 10/02/2006

Сёння ў Маскве адбудзецца прэс-канферэнцыя, прысвечаная сітуацыі са СМІ ў Беларусі. З ініцыятывай яе правядзення выступіла ўплывовая міжнародная арганізацыя Камітэт абароны журналістаў (CPJ, Нью-Ёрк), прадстаўнік якой Аляксандр Лупіс (Alexander Lupis) з 5 па 9 лютага знаходзіўся ў Беларусі. Да ўдзелу ў прэс-канферэнцыі запрошаныя таксама намеснік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец, намеснік галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Народная воля» Святлана Калінкіна, а таксама кіраўнік Цэнтру экстрэмальнай журналістыкі (Расія) Алег Панфілаў.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, прэс-канферэнцыя будзе цалкам прысвечаная сітуацыі са СМІ ў Беларусі, якая напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, па меркаванні CPJ, істотна пагоршылася. Чарговым доказам гэтага, паводле Аляксандра Лупіса, стала тое, што ўсе дзяржаўныя органы і афіцыйныя структуры Беларусі адмовіліся сустракацца з ім. У прыватнасці, ён накіроўваў прапановы наконт сустрэчы ў прэс-службу Адміністрацыі Прэзідэнта, Міністэрства інфармацыі, Пракуратуру РБ і РУП «Белпошта». Асабліва ўразіў сп-ра Лупіса адказ з Мінінфармацыі, якое заявіла, што «ў краіне няма праблем са свабодай прэсы», а значыць, «няма і нагоды для сустрэчы». «З боку беларускай улады існуе блакада з дачыненні да грамадства, да незалежнай прэсы, да любой інфармацыі, якая не ўкладваецца ў межы дзяржаўнай прапаганды», - лічыць А. Лупіс. Пад час візіту ў Мінск ён сустрэўся з прадстаўнікамі практычна ўсіх асноўных недзяржаўных выданняў, якія выходзяць у Беларусі.

Па словах амерыканскага эксперта, CPJ сёння лічыць неабходным прыцягнуць увагу грамадства на Захадзе да праблемы парушэння правоў журналістаў і тлумачыць, што тым самым парушаюцца правы ўсіх беларускіх грамадзян, пазбаўленых магчымасці атрымліваць аб`ектыўную інфармацыю з незалежных крыніц.

Камітэт абароны журналістаў быў створаны 25 гадоў таму групай амерыканскіх журналістаў «у адказ на брутальнае стаўленне ад іх замежных калегаў з боку аўтарытарных урадаў і іншых ворагаў незалежнай журналістыкі», - гаворыцца на cайце гэтай арганізацыі.

«Сёння мы лічым Беларусь адной з найгоршых у свеце краін для журналістаў і хочам падтрымаць незалежную журналістыку ў вашай краіне», - заяўляе А. Лупіс.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: