Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Анжаліка Борыс усё ж такі прыехала ў Польшчу 10:20, 10/02/2006
Нягледзячы на перашкоды з боку беларускіх уладаў, Анжаліка Борыс, старшыня непрызнаванага Саюза палякаў Беларусі, здолела патрапіць на тэрыторыю Польшчы.
– Анжаліка Борыс паехала ў Польшчу праз Расію і Украіну, і пры гэтым на ўсіх межах у яе не было ніякіх праблемаў з пашпартам, і памежнікам хапіла месца, каб паставіць пячатку, яшчэ і вольнае засталося. А тое, што здарылася на беларуска-польскай мяжы ў аўторак, я лічу, гэта проста прадузятае стаўленне беларускіх уладаў да старшыні непрызнаванага імі Саюза палякаў Беларусі, – каментуе дадзены факт ПАГОНІ актывіст СПБ, рэдактар “Magazynu Polskiego” na uchodztwie” Андрэй Пачобут. – У Анжалікі Борыс запланавана многа афіцыйных сустрэч у Польшчы. Пасля яна вернецца ў Беларусь.
Нагадаем, што ў аўторак, 7 лютага, беларускія памежнікі ў Брузгах паведамілі Анжаліцы Борыс, што ў яе пашпарце няма месца, каб паставіць пячатку і не выпусцілі яе з Беларусі.
Старшыня СПБ прыме сёння ўдзел у паседжанні кансультацыйнай Рады Палоніі свету па запрашэнні маршалка Сенату Богдана Барусевіча. Учора прадстаўнікі Анжалікі Борыс сустрэліся з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качынскім.