Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомелі за распаўсюджваньне лістовак затрыманы дэпутат гарсавету 15:59, 10/02/2006
У Гомелі супрацоўнікамі Чыгуначнага райаддзелу міліцыі затрыманы дэпутат гарсавету Юры Глушакоў. У яго канфіскавалі 11 тысяч лістовак з карыкатурамі на адлюстраваньне беларускімі тэлеканаламі сацыяльных рэаліяў.
У дачыненьні да дэпутата Глушакова складзены пратакол паводле артыкулу 172 (часткі 3) Адміністрацыйнага кодэксу – распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі, зьмест якой наносіць шкоду дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, паведаміла “Радыё Свабода”.