Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Канцэрт салідарнасьці з Беларусьсю 13:08, 10/02/2006
16 лютага ў рамках Дня салідарнасьці з Беларусьсю ў Варшаве адбудзецца супольны канцэрт забароненага ў Беларусі рок-гурту “Нейра Дзюбель” і зоркі польскай рок- сцэны гурта BigCyc. Падчас канцэрту адбудзецца прэм’ера новай песьні гурту BigCyc “Дыктатар” аб “апошнім дыктатары Эўропы” Аляксандры Лукашэнку. Канцэрт распачнецца а 19 гадзіне ў Варшаўскім клюбе “Рэмонт”.
Перад ім у Варшаве адбудзецца акцыя салідарнасьці з Беларусьсю, якая разпачнецца а 17 гадзіне на Замкавай плошчы. Арганізатарам канцэрту і суарганізатарам акцыі з’яўляецца “Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі” (www.wolnabialorus.org).
Акцыю падтрымалі таксама іншыя вядомыя польскія гурты, такія як Lipali з Гданьска і Triguetra з Познаня.