Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Салігорску спэцслужбы перасьледуюць «Малады Фронт» 15:52, 10/02/2006
Пасьля таго, як у Салігорску, стартавалі кампаніі "Достал!" і "Мы хочам новага!", салігорскія маладафронтаўцы адчулі на сабе ціск сталічных спэцслужбаў, якія метавіта для "разбору салігорскай сытуацыі" прыехалі у горад шахцёраў.
Як паведамляе прэс-служба МФ, ціск на маладафронтаўцаў распачаўся пасьля таго, як у нядзелю горад прачнуўся замаляваны надпісамі "Достал!" і "Мы хочам новага!", якіх за ноч зьявілася каля трохсот(!). Такога небывалага для Салігоску "нахабства" ўлады яшчэ ня бачылі і таму на дапамогу былі выкліканыя супрацоўнікі КДБ з Менску.
У панядзелак, 6 лютага, у аддзяленьне міліцыі, разам з бацькам, быў выкліканы Яўген Мядзьведзеў. На допыце ў Яўгена запытваліся пра структуру МФ у Салігорску, цікавіліся праз каго ідуць у горад матэрыялы, прымушалі падцьвердзіць, што усё гэта справакаваў Іван Шыла (лідэр салігорскіх маладафронтаўцаў, каторага раней ужо выклікалі разам з бацькам на допыты і адміністратыўную камісію).
У аўторак, 7 лютага, супрацоўнік крымінальнага вышуку Аляксандар Шарко прыйшоў у школу № 4, дзе навучаюцца актывісты Маладога Фронту Яўген Мядзьведзеў, Рыгор Астапеня, Віталь Бондар, Яўген Шкраба, Яўген Пушча і Іван Шыла. У прысутнасьці сацыяльнага пэдагога ў хлопцаў бралі тлумачэньні пра зьяўленьне ў горадзе надпісаў. Маладафронтаўцам пагражалі, абражалі і запэўнівалі, што пра ўсё даведаюцца і пакараюць за антыдзяржаўную дзейнасьць.
На Івана Шылу, якога выклікалі на размову з супрацоўнікам КДБ у прысутнасьці дырэктара, склалі пратакол за абразу дзяржаўнага службоўца. Пратакол быў складзены за тое, што Іван зазначыў дырэктару школы Вользе Сіньковай, што ў яе гібкі хрыбет, таму яна так перад ўсімі і кланяеца.