Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч падаў у ЦВК дэкларацыю аб даходах і маёмасці 17:18, 10/02/2006
Сёння кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч падаў у Цэнтральную камісію па выбрах і правядзенню рэспубліканскіх рэфердумаў дэкларацыю аб даходах і маёмасці.
Агульная сума яго даходу за 2005 год склала 4.734.000 беларускіх рублей і 2.000 еўра. Асноўнымі крыніцамі даходу сталі праца ў Фондзе спрыяння лакальнаму развіццю, а таксама рэцэнзаванне і навуковае рэдагаванне кніг.
Аляксандру Мілінкевічу належыць кватэра і дом у Гродне, у якім пражываюць яго сыны, а таксама дом у в.Бершты Шчучынскага раёна, дзе ён жыве разам з жонкай Інай.
Адзіны кандыдат валодае аўтамабілем “Мерседэс Бенц 240” 1983 году выпуска і чэкамі “Маёмасць”.
У Аляксандра Мілінкевіча няма долей ва ўстаўных фондах прадпрыемстваў і ўкладаў у банках.