Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 1011 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўніка Штаба Мілінкевіча выклікалі ў Пракуратуру
18:50, 10/02/2006

Сяргея Калякіна, кіраўніка Штаба кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча, выклікалі ў панядзелак, 13 лютага, на 9.00 у Пракуратуру Рэспублікі Беларусь для дачы тлумачэнняў па факту праведзенай ім прэс-канферэнцыі 28 студзеня.

Нагадаем, што 28 студзеня адбылася прэс-канферэнцыя кіраўніка Штаба адзінага прэтэндэнта Сяргея Калякіна і кіраўніка ініцыятыўнай групы адзінага прэтэндэнта Аляксандра Бухвостава, якая была прысвечаная вынікам збора подпісаў за вылучэнне Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Падчас канферэнцыі Сяргей Калякін сказаў пра тое, што ўлада, каб дасягнуць сваёй мэты на выбарах, не перабірае сродкі: “З боку ўлады мы назіраем сёння наўпрост крымінальную справу, крымінальнае злачынства, у якое ўцягнутыя кіраўнікі прадпрыемстваў, адміністрацый, выканаўчай улады, кіраўнікі навучальных установаў і, самае небяспечнае, сюды ўцягнутыя супрацоўнікі праваахоўчых органаў, якія павінны выконваць закон. Паўсюдна ў ворганах унутраных справаў і пракуратуры адбываўся гвалтоўны збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. У гэтым да таго ж удзельнічала адміністрацыя прадпрыемстваў, што наўпрост забаронена Выбарчым кодэксам”.

На прэсавай канферэнцыі Сяргей Калякін заклікаў міністра ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Навумава і генеральнага пракурора Пятра Міклашэвіча стаць на бок закона і беларускага народа і прыняць меры па спыненні правапарушэнняў выбарчага заканадаўства.

“Магчыма, Пракуратура сапраўды хоча заняцца парушэннямі выбарчага заканадаўства. Але я не выключаю пайтору сітауцыі 2004 году, калі за два тыдні да парламенцкіх выбараў на прэс-канферэнцыі я абвесціў факты магчымай фальсіфікацыі па сваёй выбарчай акрузе, - каментуе Сяргей Калякін позву ў Пракуратуру. – Я папрасіў праваахоўныя ворганы прадухіліць парушэнні заканадаўства. Аднак замест гэтага, супраць мяне была ўзбуджана крымінальная справа па факту клеветы на презідэнта Беларусі”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: