Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Горадні затрымалі мікрааўтобус са здымкам Мілінкевіча 10:07, 13/02/2006
11 лютага ў Горадні міліцыянты часова затрымалі мікрааўтобус, у якім рушылі прадстаўнікі партыі БНФ і пяцёра чалавек з моладзевага крыла швэдзкай Кансэрватыўнай партыі, якія прыехалі, каб азнаёміцца з сытуацыяй у Беларусі. Быў складзены пратакол догляду аўтатранспартнага сродку.
Сябра партыі БНФ Алесь Каліта паведаміў “Радыё Свабода”, што ўвагу міліцыянтаў прыцягнуў каляровы здымак Аляксандра Мілінкевіча на задняй шыбе мікрааўтобуса, які стаяў каля бара на вул. Леніна, дзе госьці абедалі. Адразу пад’ехалі тры міліцэйскія машыны.
Міліцыянтаў цікавіла, ці ёсьць у салёне друкаваная прадукцыя. Яны прымусілі мікрааўтобус разам з пасажырамі праехаць да Кастрычніцкага РАУС, дзе быў складзены пратакол. Затым аднаго са швэдаў і кіроўцу запрасілі ў пастарунак, каб узяць у іх тлумачэньні.