Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ірына Халіп: «Журналіст у таталітарнай краіне павінен быць грамадскім дзеячом»
13:55, 13/02/2006

«Журналіст у таталітарнай краіне можа ўплываць на палітычныя працэсы толькі тады, калі ён становіцца грамадскім дзеячом ці праваабаронцам. Пазіцыя "я журналіст, я ні ў чым ня ўдзельнічаю, я толькі распаўсюджваю інфармацыю" - гэта тая раскоша, якую мы зможам дазволіць сабе пасля таго, як Беларусь стане дэмакратычнай дзяржавай. Журналіст таталітарнай краіны, які спрабуе застацца ў баку ад супраціву, перастае быць журналістам, але і грамадскім дзеячом не становіцца. Гэта выбар, які многія мае калегі ўжо зрабілі», -- заявила вядомая беларуская журналістка Ірына Халіп падчас online-канферэнцыі на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) www.baj.ru.

- Якім чынам змянілася Вашая праца як журналіста з пачаткам выбарчай кампаніі?

Мая праца як журналіста змянілася хіба што з перамогай Лукашэнкі ў 1994 годзе. Шматлікія выбарчыя кампаніі за гэты час нічога ў маёй працы не мянялі.

- У чым асаблівасці беларускіх выбарчых мэдыя-кампаніяў?

Галоўная асаблівасць - гэта адсутнасць мэдыя-рынку, што робіць выбарчую мэдыя-кампанію абсалютна немагчымай. Гэта прыкладна тое ж, што спрабаваць весці выбарчую кампанію ва ўмовах былога СССР. І яшчэ адна важная асаблівасць - падпольная прэса, якая з`яўляецца ў гэты перыяд з амаль што мільённымі накладамі.

- У верасні 2004 Ул.Русакевіч заявіў: "У кожнага журналіста ёсць свая пазіцыя, якую ён мае выказваць адносна таго ці іншага кандыдата. Гэта ж не забаронена! Кожны журналіст - таксама выбаршчык. Аднак, паўтараю, усё павінна быць у рамках закона і маралі". Ці былі ў Вашай практыцы былі сітуацыі, калі мараль і закон сутыкаліся?

У маёй практыцы такія сітуацыі былі шматразова. Я ў сваёй працы карыстаюся прафэсійнымі і маральнымі, а не лукашэнкаўскімі законамі. І тое, што з`яўляецца нормай у цывілізаванай дзяржаве - напрыклад, журналісцкае расследаванне аб карупцыі ў генеральнай пракуратуры, у цяперашняй Беларусі - нагода для ўзбуджэння крымінальнай справы. Крымінальныя справы пасля маіх артыкулаў узбуджаліся двойчы - за паклёп. Праўда, ні адну не давялі да суда.

- Камерцыйная палітычная журналістыка. Ці мае права яна быць падчас выбараў?

Камерцыйна палітычная журналістыка мае права на існаванне, і не толькі падчас выбараў. Але галоўная ўмова для яе існавання - той самы мэдыя-рынак, які адсутнічае ў Беларусі.

- Ці адчуваеце Вы сябе чацвертай уладай? Ці можа журналіст рэальна ўплываць на палітычныя працэсы?

Журналіст у таталітарнай краіне можа ўплываць на палітычныя працэсы толькі тады, калі ён становіцца грамадскім дзеячом ці праваабаронцам. Пазіцыя "я журналіст, я ні ў чым ня ўдзельнічаю, я толькі распаўсюджваю інфармацыю" - гэта тая раскоша, якую мы зможам дазволіць сабе пасля таго, як Беларусь стане дэмакратычнай дзяржавай. Журналіст таталітарнай краіны, які спрабуе застацца ў баку ад супраціву, перастае быць журналістам, але і грамадскім дзеячом не становіцца. Гэта выбар, які многія мае калегі ўжо зрабілі.

- Палітычныя прагнозы напярэдадні выбараў. Вашае меркаванне: ці трэба іх рабіць?

Прагнозы напярэдадні выбараў рабіць трэба тады, калі выбары адпавядаюць дэмакратычным стандартам. У Беларусі трэба прагназаваць не колькасць галасоў, якія зможа сабраць кожны кандыдат, а, напрыклад, колькі людзей выйдзе пасля выбараў на Кастрычніцкую плошчу.

- Як Вы ставіцеся да думкі, што сумленны журналіст павінен быць у апазіцыі да любой улады? Пра што быў бы Ваш першы матэрыял пасля перамогі на выбарах сімпатычнага для Вас кандыдата?

Я цалкам згодная з гэтай пазіцыяй: сумленны журналіст павінен быць у апазіцыі да любой улады. Пасля перамогі сімпатычнага для мяне кандыдата першы матэрыял я бы з асалодай напісала пра падрабязнасці арышту Лукашэнкі.

- Як весці збор усебаковай інфармацыі ў краіне, дзе гэта вельмі складана, а часам і немагчыма?

Афіцыйна атрымліваць інфармацыю немагчыма, але ва ўмовах нашай краіны лёгка знаходзяцца крыніцы інфармацыі: многія дзяржаўныя чыноўнікі гатовыя "зліваць" інфармацыю - яны разлічваюць на тое, што потым гэта стане для іх чымсьці накшталт індульгенцыі: "Я ж супрацоўнічаў з апазіцыйнай прэсай!.."

- Якіх норм прафесійнай этыкі, на Вашую думку, журналіст павінен найперш трымацца у часе палітычнай кампаніі? Якія лічыце галоўнымі асабіста Вы?

Журналіст павінен трымацца адных і тых жа норм, незалежна ад выбарчых кампаній. Для мяне галоўныя нормы - сумленнасць і сур`ёзны падыход да сваёй працы. Халтура і несумленнасць - самыя брыдкія рэчы ў нашай прафэсіі.

- Існуе думка, што незалежныя газеты не мусяць крытыкаваць апазіцыю, таму што гэтым выдатна займаюцца афіцыйныя СМІ. На Вашую думку, ці варта актыўна крытыкаваць дэмакратычную апазіцыю ў часе выбараў?

Апазіцыю варта крытыкаваць, калі яна робіць памылкі ў часе выбарчай кампаніі. Таму што гэтыя памылкі могуць стаць фатальнымі. Гэты год - добры шанец для Беларусі. Але калі Мілінкевіч увечары пасля выбараў павядзе сябе так, як пяць гадоў таму Ганчарык - няхай не спадзяецца на журналісцкую дабрыню. Дарэчы, я шчыра спадзяюся, што ён не здрадзіць.

- Дзе Вы будзеце публікавацца, калі Internet заўтра пачне рэгулявацца Законам "Аб СМІ"?

Там жа, дзе і сёння, - у "Новой газете". Гэта бадай што апошняя дэмакратычная газета Расеі, і пакуль яна існуе, у мяне ёсць афіцыйная трыбуна. Акрамя таго, я з вялікай асалодай пішу артыкулы для падпольных газетаў. І не выключаю, што пасля прыняцця новага закона "Аб СМІ" ўся незалежная прэса стане падпольнай.

Анкета ўдзельніка

1. Імя і прозьвішча: Ірына Халіп
2. Узрост: 38
3. Адукацыя: Вышэйшая - факультэт журналістыкі БДУ
4. Досвед працы ў журналістыцы: Амаль 17 гадоў
5. Партыйнасць: Беспартыйная
6. Ці маеце Вы якія-небудзь журналісцкія ўзнагароды? Калі так, то якія і калі атрыманыя?
Прэмія Першага каналу (Расія) імя Зміцера Завадскага "За мужнасць у журналістыцы", 2003 год; прэмія Хенры Нанэна (Германія), 2005 год; прэмія "Герой Эўропы-2005" амерыканскага часопіса Time, 2005; прэмія Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (філія ў Расеі), 2005.
7. Дзе Вы зараз жывеце (у якой краіне) і працуеце?
Жыву ў Беларусі. Намеснік галоўнага рэдактара "БДГ. Деловой газеты", уласны карэспандэнт па Беларусі "Новой газеты" (Расея)

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: