Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілінкевіч ідзе на абвастрэньне 12:36, 13/02/2006, «Наша Ніва»
Мілінкевіч радыкалізуецца. Па меры таго як становіцца ясна, што ў выбарчыя камісіі ня ўключаць ніводнага незалежнага ад уладаў чалавека, апазыцыя траціць надзею на сумленны падлік галасоў. На апошнія сустрэчы ў рэгіёнах - у Смаргонь, Ашмяны, Горадню - Аляксандар Мілінкевіч прыехаў зь ясным пасланьнем да прыхільнікаў. Ён заклікаў іх галасаваць 19 сакавіка ад 12-й да 14-й, сядаць на цягнік ці іншы транспарт і кіраваць у Менск.
"Мы выйдзем на плошчу, і нас будзе багата, у руках будуць таблічкі з назвамі розных гарадоў і мястэчак - хто адкуль прыехаў. Толькі так мы здольныя будзем адстаяць свой выбар", - падкрэсьліў Мілінкевіч.
Ягоны штаб разглядае некалькі варыянтаў збору людзей у сталіцы для сустрэчы з кандыдатам. Сярод іх - Кастрычніцкая плошча, плошча Свабоды, Прывакзальная плошча.