Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
1314 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Час Волі
11:05, 13/02/2006, Мікалай Статкевіч, палітвязень

Эвалюцыя выбарчай сістэмы Беларусі на працягу апошняга дзесяцігоддзя выявіла два правілы яе развіцця: кожныя наступныя выбары з’яўляюцца менш дэмакратычнымі за папярэднія; сродак фальсіфікацыі, ужыты на адных выбарах лакальна і які даказаў сваю эфектыўнасць, на наступных выбарах ужываецца ў агульнанацыянальным масштабе.

У выніку, выбары ў Беларусі ўжо ператварыліся ў нейкі святочны рытуал з загадзя вядомым канчаткам. Пасля музыкі і продажу танных прадуктаў з алкаголем на выбарчых участках аб’явяць пратаколы участковых камісій з “вынікамі” галасавання, падпісаныя сябрамі гэтых камісій за тыдзень да самога галасавання. Улада рэгулярна ладзіць гэты сімвалічны рытуал, каб мець нагоду аб’явіць народу і свету - мы будзем кіраваць гэтай краінай яшчэ пяць год.

Відавочна, што змена ўлады ў Беларусі праз выбары пры гэтым рэжыме ўжо немагчымая з-за адсутнасці саміх выбараў. Відавочна таксама, што вяртанне Беларусі да дэмакратыі метадамі, законнымі з пункту гледжання сенняшняга рэжыму, таксама немагчымае. Гэты рэжым усталяваў такія законы, якія дазваляюць кваліфікаваць любое дзеянне, скіраванае да дэмакратыі, як незаконнае ці нават “злачыннае”.

У такой сітуацыі дэмакратычныя сілы краіны не маюць іншага выйсця, як шукаць альтэрнатыўныя, не выбарчыя сродкі дэмакратызацыі Беларусі. Вопыт дэмакратызацыі краін Усходняй Еўропы ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя дае вялікі досвед магчымых варыянтаў пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі. Беларускія дэмакраты абавязаны скарыстоўваць любую зручную нагоду для арганізацыі спроб усталявання ў краіне дэмакратычнай улады. Безумоўна, яны не маюць права не скарыстаць для адной з такіх спроб арганізаваны рэжымам рытуал пралангацыі ім свайго існавання пад умоўнай назвай “прэзідэнцкія выбары”. Гэты рытуал палітызуе грамацтва, спараджае ў яго спадзеў на змены і размяшчае Беларусь у фокусе міжнароднай увагі. Таму дэмакратычныя сілы краіны аб’ядналіся, вылучылі Адзінага кандыдата і заявілі аб гатоўнасці “бараніць сваю перамогу” на вуліцах Мінску. Негледзячы на датэрмінова аб’яўленыя выбары яны сфармавалі ініцыятыўную групу, колькасны склад якой (болей 5,1 тысячы чалавек) дастатковы, каб сабраць 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты. Па вопыту папярэдніх прэзідэнцкіх кампаній, мінімальны колькасны склад ініцыятыўнай групы, дастатковы для выканання гэтай задачы -- не менш 4,5 тысячы чалавек. Напрыклад, у ініцыятыўную групу У.Ганчарыка уваходзіла 5,5 тысяч чалавек, С. Домаша -- 6 тысяч. Улічваючы, што правячы рэжым цалкам кантралюе выбарчы працэс, далейшае развіцце падзей можа ісці па двум сцэнарам.

Сцэнар А.

Улада рэгіструе адзінага кандыдата. Разам з ім можа быць зарэгістравана накаторая колькасць іншых кандыдатаў, склад ініцыятыўных груп каторых не дазваляе ім “чыста” сабраць неабходныя 100 тысяч подпісаў, але якія спатрэбіліся рэжыму ў якасці “тэхнічных” кандыдатаў.

Пры развіцці падзей па такім сцэнары дэмакратычным сілам неабходна весці дзве кампаніі. Адна з іх -- звычайная электаральная. Яе мэта -- карыстаючыся нагодай прэзентаваць перад беларускім грамацтвам альтэрнатыўны, еўрапейскі шлях развіцця краіны і сілы, якія могуць яго рэалізаваць. Трэба адразу разумець, што гэтая кампанія аніяк не здольная паўплываць на афіцыйныя вынікі “выбараў”, якія будуць даведзены выбарчым камісіям загадзя і якія могуць быць скарэктаваны толькі ў больш прыемны для кіраўніка рэжыму бок з-за службовага “рвения” выканаўцаў. Сапраўдныя вынікі галасавання не будзе ведаць ніхто. Нават сацыялаялагічным апытанням нельга верыць, бо яны не ўлічваюць растучы “рэйтынг страху” апытваемых, калі людзі баяцца шчыра адказваць на пытанні сацыелагаў. А есць яшчэ “рэйтынг страху” саміх сацыелагаў і ен таксама расце.

Другая, асноўная кампанія павінна быць скіравана на актыўную, дэмакратычна настроеную маладую частку насельніцтва Мінску і буйных гарадоў. Мэта гэтай кампаніі -- мабілізацыя як мага большай колькасці людзей на вуліцы сталіцы.

Сцэнар Б.

Улада не рэгіструе адзінага кандыдата. У такім выпадку дэмакратычныя сілы маюць права аб’явіць байкот. Яны атрымоўваюць магчымасць сканцэнтраваць усе свае рэсурсы на арганізацыю вулічных акцый. Праводзіць гэтыя акцыі можна будзе, не чакаючы завяршэння “выбарчай кампаніі”.

Рэгістрацыя іншых кандыдатаў, якія таксама пазіцыянуюць сябе, як дэмакратаў, нічога не павінна мяняць. Усе гэтыя кандыдаты ужо паспяшаліся заявіць, што будуць скарыстоўваць толькі “законныя” метады. Іхнія заявы – гэта, найперш, мэсідж да ўлады, згода на ролю “тэхнічных” кандыдатаў. Расшыфроўваецца іхняе пасланне так: “Вы толькі дайце нам паўдзельнічаць у выбарах, а ніякіх непрыемнасцяў ад нас не будзе”. У лепшым выпадку, потым яны будуць здольныя аб’явіць аб украдзенай у іх перамозе, у горшым -- павіншаваць кіраўніка рэжыму з “сумленнай перамогай”.

Адзін з іх заявіў нядаўна ў прэсе, што яго “священная цель” – не дапусціць рэвалюцыі і ён будзе імкнуцца прадухіліць “провокации”, калі людзі, абураныя фальсіфікацыямі, выйдуць на плошчы. Мабыць, збіраецца разам з міліцыяй заклікаць народ разыйсціся. Зусім як Шарэцкі ў лістападзе 1996 года. Безумоўна, такія заявы павышаюць шансы на рэгістрацыю гэтага кандыдата.

Воля для Беларусі будзе здабыта на вуліцах Мінску. Час для гэтага прыспявае. У канцы 90-х гадоў мінулага стагоддзя менавіта на вуліцах Мінску, дзякуючы мужнасці і самаахвярнасці дзесяткаў тысячаў простых грамадзян Беларусі, быў спынены ганебны гандаль нашай Незалежнасцю. Тады мы не маглі ісці да канца, бо адчувалі нетрываласць беларускай дзяржавы, за якой тады не было Нацыі. Незалежнасць дасталася нам выпадкова, як падарунак пакаленню, якое яе не заслужыла. Але тысячы людзей пад ударамі міліцэйскіх дубінак і на нарах Акрэсціна аплацілі гэты рахунак.. Як мы і спадзяваліся, правячы рэжым, дзякуючы непазбежнаму імкненню любой улады да самазахавання, даў беларускай нацыі час даспець, дафармавацца. Не сакрэт, што галоўнай праблемай масавай беларускай самаідэнтыфікацыі у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя была яе неасобнасць ад расійскай.. Сам факт 14-гадовага існавання асобнай беларускай дзяржавы вырашыў гэтую праблему. Нават палітыка і прапаганда правячага рэжыму спачатку міжволі спрыяла “дэрасеізацыі” масавай свядомасці, а зараз спрабуе ужо свядома скарыстоўваць патрыятычныя пачуцці. Незалежнасць -- незваротная, бо зараз яна абапіраецца на пачуцце беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці большасці насельніцтва краіны, на адчуванне асобнасці нашага супольнага лесу.

Правячы рэжым, наадварот, зрабіўся перашкодай на шляху развіцця нацыі. Ен узурпуе ўладу, перашкаджае мадэрнізацыі народнай гаспадаркі, закрывае нам шлях у Еўропу, пераследуе нацыянальную культуру. Урэшце рэшт, увесь будынак сенняшняй улады збудаваны на «даючай далоні» Крамля, які сваімі мільярднымі датацыямі спрыяў захаванню і ўмацаванню беларускага рэжыму, а зараз патрабуе разлічыцца. Пальцы гэтай далоні цяпер сціскаюцца вакол стратэгічна важнага “Белтрансгазу” і нацыянальнай валюты, пагражаючы ператварыцца ў нафта-газавы кулак..

У нас ужо есць свой Дом -- незалежная Дзяржава. Прыйшоў час наводзіць парадак у сваім доме, прыйшоў час Волі. Калі Беларусь стане вольнай -- залежыць толькі ад мужнасці, самаахвярнасці і волі яе сыноў і дачок. Усе вызначыць наша воля і наша прага Волі.

г.Баранавічы

Мікалай Статкевіч, палітвязень, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычный партыі (Народная грамада), у 2005 годзе быў асуджаны да трох гадоў абмежаваньня волі за арганізацыю акцыяў пратэста супраць фальсыфікацыі вынікаў рэфэрэндума 2004 года.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: