Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з выбаршчыкамі 17 лютага 10:28, 14/02/2006
Пытанні арганізацыі агітацыйнай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча былі разгледжаны 13 лютага на чарговым пасяджэнні Штаба адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сіл.
Дэтальна абмеркаваны магчымасці выкарыстання друкаванай прадукцыі, правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, выступаў у сродках масавай інфармацыі, вулічных пікетаў, кампаніі “ад дзвяры да дзвяры”, абтэлефанавання грамадзянаў ды іншых форм агітацыйнай работы.
З улікам таго, што шматлікія прыхільнікі дэмакратычнага руху Беларусі заяўляюць пра свой намер павіншаваць Аляксандра Мілінкевіча з рэгістрацыяй кандыдатам у прэзідэнты ўжо ў дзень рэгістрацыі, Штабам прынята рашэнне арганізаваць першую сустрэчу з выбаршчыкамі адразу пасля пасяджэння Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое пачнецца а 12-й гадзіне 17 лютага ў Палацы Рэспублікі.
На 2 сакавіка ў Мінску запланавана правядзенне вялікай сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі на плошчы Свабоды (пачатак а 18-й гадзіне).