Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пратэстанцкаму пастару пагражаюць арыштам
10:24, 14/02/2006

Судовыя выканаўцы патрабуюць, каб пастар суполкі “Беларуская Эвангельская царква” Эрнст Сабіла заплаціў судовы падатак. Летась у жніўні суд зьліквідаваў пратэстанцкую суполку. Судовы працэс ініцыяваў Менгарвыканкам, але плаціць за гэта мусіць пастар зьліквідаванай суполкі.

Эрнст Сабіла абураны дзеяньнямі судовых уладаў. Пастар суполкі “Беларуская эвангельская царква” паведаміў “Радыё Свабода”, што спачатку яму патэлефанавалі з суду Маскоўскага раёну і параілі тэрмінова заплаціць 127 500 рублёў.

Спадару Сабілу патлумачылі, што ў іншым выпадку вылічаць гэтыя грошы зь ягонай пэнсіі. Сёньня ён атрымаў ліст, у якім яго папярэдзілі, што прыедуць дахаты і апішуць маёмасьць. Дарэчы, за гэтую працэдуру ён таксама мусіць заплаціць дзесяць мінімальных заробкаў. Апроч таго, сталага чалавека папярэдзілі, што могуць арыштаваць на 15 сутак.

“Я ня маю намеру плаціць, бо мая пэнсія вельмі малая, па-першае. Па-другое, паводле закону прадстаўляюць царкву заснавальнікі. Але ж зьявілася прычына пазьдзекавацца, задаволіць свой садызм. Гэта запалохваньне, каб людзі не стваралі пратэстанцкіх цэркваў, каб людзі не адчувалі сябе вольнымі, каб разганяць гэтыя эвангельскія суполкі,” – паведаміў пастар Эрнст Сабіла “Радыё Свабода”.

Пастар Эрнст Сабіла паведаміў, што нягледзячы на юрыдычную ліквідацыю суполкі пратэстанты будуць ладзіць набажэнствы і маліцца.

Эрнэста Сабілу ў 1951 годзе за рэлігійныя перакананьні суд прыгаварыў да расстрэлу, але потым, за ягоны актыўны ўдзел у партызанскім руху, замянілі расстрэл на 25 гадоў пазбаўленьня волі.

Эрнст Сабіла палову гэтага тэрміну правёў у лягерах.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: