Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Сьветлагорску ўзбуджаная справа супраць маёра міліцыі
10:24, 14/02/2006

Пракуратура Сьветлагорскага раёну (Гомельская вобласьць) узбудзіла справу ў адносінах да намесьніка начальніка раённага аддзелу міліцыі Пятра Зыкуна. Міліцыянт абвінавачваецца ў тым, што зьнішчыў заяву грамадзяніна Андрэя Музычэнкі.

19-гадовы А. Музычэнка з`яўляецца старшынём моладзевай суполкі Сьветлагорскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. 16 сьнежня Андрэй і яшчэ чацьвёра грамадзян былі прывезеныя міліцыянтамі ў раённы аддзел унутраных справаў з вуліцы, дзе людзі мірна стаялі з запаленымі «Сьвечкамі салідарнасьці». Прычыну прывозу ў міліцыю Андрэю не назвалі, пратакол затрыманьня не склалі. У міліцыі Андрэя сфатаграфавалі і ўзялі адбіткі пальцаў. Кіраваў усім гэтым маёр міліцыі П. Зыкун.

Праз колькі дзён А. Музычэнка падаў на імя начальніка РАЎС заяву з просьбай праверыць правамернасьць дзеяньняў міліцыянтаў. Паводле Закона аб зваротах грамадзян, заявы падлягаюць абавязковаму разгляду. Аднак усё той жа П. Зыкун, як толькі даведаўся аб заяве, адразу зьнішчыў яе.

Па гэтым здарэньні пракуратура праводзіла праверку, якая днямі завершаная. Факт зьнішчэньня заявы пацьцьвердзіўся. “За парушэньні закону ў адносінах да намесьніка начальніка Сьветлагорскага РАЎС Зыкуна П. С. узбуджаная дысцыплінарная справа” – паведаміў пракурор раёну, саветнік юстыцыі Міхаіл Прус.

На працягу апошніх месяцаў маёр міліцыі П. Зыкун кіраваў аглядамі кватэраў, выняцьцямі рэчаў, затрыманьнямі ў адносінах да грамадзкіх актывістаў Сьветлагорску.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: