Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З Магілёўскага ўнівэрсытэту выключылі актывістку «Зубра»
16:42, 14/02/2006

Актывістка маладзёвага супраціву “Зубр” Марына Цьвяткова адлічаная з другога курсу Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А.Куляшова, дзе яна навучалася на журналісцкім аддзяленьні факультэту славянскай філялёгіі.

У студзені сёлета Марына Цьвяткова разам з актывістам “Зубра” Яўгенам Суворавым была затрыманая супрацоўнікамі Кастрычніцкага РАУС Магілёва падчас распаўсюду газэты “Твой выбар”. У той раз усё скончылася так званай “прафіляктычнай гутаркай”.

Але, пасьля таго, як Марына 16 студзеня разам зь іншымі актывістамі руху накіроўвалася з абласнога цэнтру на акцыю салідарнасьці ў Менск і была затрыманая супрацоўнікамі ДАІ, на яе пачалі ціснуць. Пастаянныя званкі паступалі на адрас дзяўчыны, пазьней “праваахоўнікі” пачалі тэлефанаваць яе бацькам.

Марыну неаднойчы выклікаў у міліцыю ўчастковы інспэктар Ленінскага РАУС Магілёва Аляксандар Падабед. Ён тлумачыў гэта тым, што з актывісткай “Зубра” хочуць паразмаўляць людзі з спэцыяльных органаў.

Амаль адначасова ў Марыны пачалі зьяўляцца праблемы з вучобай. У прыватнасьці, са здачай сэсіі. Хаця раней яна, як актывістка студэнцкага савету інтэрнату, была нават уключаная ў сьпіс студэнтаў, якіх запрасілі на сустрэчу з А.Лукашэнкам у лістападзе. Аднак потым, відаць, пасьля пэўных узгадненьняў, дзяўчыну са сьпісу выкрасьлілі.

У прыватнай гутарцы з Марынай намесьнік дэкану факультэту славянскай філялёгіі Ўладзімер Дзянісаў заявіў, што яе лёс абмяркоўваўся ў рэктара ўнівэрсытэту, а прычына яе выключэньня – палітычныя погляды студэнткі. Калі Марына спытала па якім артыкуле яе выключаюць, Дзянісаў зьедліва паведаміў, што ўсё будзе банальна і яе выключаць “за непасьпяховасьць”.

“Такім чынам, мы бачым, што ўлады любымі сродкамі імкнуцца спыніць пратэсты ў грамадзтве. Таксама, варта заўважыць, што загад міністра адукацыі Радзькова, які дазваляе выключаць з навучальных установаў за альтэрнатыўныя погляды, на справе ня дзейнічае. Улада, разумеючы недарэчнасьць гэтага дакумэнту, разьбіраецца з іншадумствам старымі спосабамі”, – пракамэнтаваў выключэньне з унівэрсытэту Марыны Цьвятковай актывіст “Зубра”.





Актывістка маладзёвага супраціву “Зубр” Марына Цьвяткова

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: