Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 1415 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗА ВАШУ І НАШУ СВАБОДУ!
13:18, 14/02/2006

Маладзёвы супраціў “Зубр” і “Малады “Фронт” выступілі з сумеснай заявай пратэсту ў сувязі з узмацненнем рэпрэсіяў супраць беларускай моладзі і заклікалі ўсіх, хто жадае бачыць Беларусь свабоднай і дэмакратычнай прыйсьці 16 лютага а 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу беларускай сталіцы, каб запаліць разам сьвечку Свабоды. “16 лютага - у Дзень беларускай Салідарнасьці - у вокнах тысяч беларусаў традыцыйна пагасьне сьвятло і запаляцца сьвечкі, моладзь апране джынсы і пачэпіць джынсавыя стужкі, па ўсім сьвеце пад бел-чырвона-белымі сьцягамі пракоціцца хваля Салідарнасьці зь Беларусьсю. 16 лютага мы заклікаем усіх, хто жадае бачыць Беларусь свабоднай і дэмакратычнай прыйсьці а 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу беларускай сталіцы, каб запаліць разам з намі сваю сьвечку Свабоды”, -- заклікалі “Зубр” і “Малады Фронт”.

Сумесная заява “Зубра” і “Маладога фронта”

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў сьпецслужбы разгарнулі супраць беларускай моладзі сапраўдны тэрор: адносна шэсьці актывістаў “Зубра” і “Маладога Фронту” узбуджаны крымінальных справавы, кінуты за краты адзін з лідэраў “Маладога Фронту” Артур Фінькевіч, актывіст “МФ” Зьміцер Касьпяровіч і каардынатар “Зубру” Яўген Афнагель, за ўдзел у грамадзянскай кампаніі салідарнасьці адносна моладзевых актывістаў зафіксавана 242 факта рэпрэсій. Але калгасная дыктатура ня зломіць беларускую моладзь.

16 лютага - у Дзень беларускай Салідарнасьці - у вокнах тысяч беларусаў традыцыйна пагасьне сьвятло і запаляцца сьвечкі, моладзь апране джынсы і пачэпіць джынсавыя стужкі, па ўсім сьвеце пад бел-чырвона-белымі сьцягамі пракоціцца хваля Салідарнасьці зь Беларусьсю.

16 лютага мы заклікаем усіх, хто жадае бачыць Беларусь свабоднай і дэмакратычнай прыйсьці а 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу беларускай сталіцы, каб запаліць разам з намі сваю сьвечку Свабоды.

- Мы патрабуем ад уладаў вызваліць з-за кратаў усіх палітзьняволеных, спыніць “палітычныя” крымінальныя справы, аднавіць у навучальных установах адлічаных з-за ўдзелу ў грамадзянскіх кампаніях студэнтаў і навучэнцаў.

- Мы салідарныя з сем’ямі забітых лідэраў апазіцыі Генадзя Карпенкі, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, журналіста Дзьмітрыя Завадзкага.

- Мы салідарныя з палітзьняволенымі Міхаілам Марынічам, Валерам Леванеўскім, Міколам Статкевічам, Паўлам Севярынцам, Сяргеем Скрабцом, Андрэем Клімавым, Зьміцерам Касьпяровічам, Артурам Фінькевічам і Яўгенам Афнагелем.

- Мы салідарныя з журналістамі незалежных СМІ, студэнтамі зачыненых Беларускага Ліцэя і Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта, усімі, хто змагаецца за Свабоду і Дэмакратыю ў Беларусі.

ЗА ВАШУ І НАШУ СВАБОДУ!

“Зубр”, “Малады Фронт”


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: