|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Еўрапейская кааліцыя: Сустрэча з выбаршчыкамі -- 19 сакавiка ў 20-00 у цэнтры Мiнску 15:13, 15/02/2006 Заява Еўрапейскай каалiцыi Беларускi народ, як i любы iншы еўрапейскi народ, мае права на свабоду, на выбар шляху свайго развiцця праз свабодныя, сумленныя i справядлiвыя выбары. Але выбарчыя кампанii ў Беларусi паступова былi ператвораны ў рытуал з загадзя вызначаным вынiкам. Пра тое, што сёлетняя прэзiдэнцкая кампанiя не будзе выключэннем, сведчыць яе пачатак. Фармiраванне выбарчых камiсiй толькi з адмыслова падабраных лаяльных рэжыму людзей, адсутнасць ў назiральнiкаў права назiраць за падлiкам галасоў, пераслед i новыя крымiнальныя справы супраць дэмакратычных актывiстаў не пакiдаюць нам надзеi на тое, што 19 сакавiка адбудуцца выбары, а не чарговы фарс. У гэтых варунках не застаецца iншай альтэрнатывы, як актывiзаваць, сканцэнтраваць i рэалiзаваць волю беларускага народа да свабоды шляхам прамой народнай дэмакратыi. Беларускiя дэмакратычныя сiлы ўжо шмат зрабiлi для гэтага. Пасля аб’яднання Народнай каалiцыi «5+» i Еўрапейскай каалiцыi была ўтворана агульная дэмакратычная каалiцыя, якая публiчна на шырокiм Кангрэсе абрала агульнага дэмакратычнага кандыдата ў прэзiдэнты. Нягледзячы на намаганнi рэжыму, якi стымуляваў з’яўленне ў якасцi дадатковых кандыдатаў двух тутэйшых клонаў Жырыноўскага, вядомасць i папулярнасць адзiнага кандыдата расце. Але галасаванне за «адзiнага» ў сённяшнiх умовах нiколi не трансфармуецца ў яго перамогу без абароны гэтай перамогi на вулiцах i плошчах Мiнску. Таму Еўрапейская каалiцыя прапаноўвае Палiтычнай радзе дэмакратычных сiл прыняць рашэнне аб сустрэчы з выбаршчыкамi 19 сакавiка ў 20-00 у цэнтры Мiнску. Прайграць у няроўнай барацьбе – не ганебна, але ганебна прайграць без барацьбы за перамогу. Еўрапейская каалiцыя лiчыць, што пры любым сыходзе выбараў аб’яднаная дэмакратычная каалiцыя павiнна быць захаваная. Усё большая жорсткасць рэжыму прад’яўляе новыя патрабаваннi да лiдараў апазiцыi. Еўрапейская каалiцыя падтрымае прэтэнзii на лiдарства ў аб’яднанай дэмакратычнай каалiцыi тых асоб, якiя выявяць свае лiдарскiя здольнасцi ўвечары 19 сакавiка, у вырашальны для дэмакратыi час. Станем разам - тыя, хто прагне свабоды для Беларусi. Жыве Беларусь! г. Баранавiчы люты 2006 г.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|