Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомелі будуць судзіць грамадзкага актывіста 10:42, 15/02/2006
Заява пра хлусьню дзяржаўных СМІ пераўтварылася для гомельскага грамадзкага актывіста Сьвятаслава Шаламава ў справу аб адміністрацыйным правапарушэньні заканадаўства аб выбарах. Яго справу пракуратура Чыгуначнага раёну Гомелю перадала ў суд.
Падставай для абвінавачваньня стала затрыманьне С. Шаламава з улёткамі і налепкамі “Нам лгут”. У гэтай прадукцыі паведамлялася пра хлусьню і няпраўду, якую штодня распаўсюджваюць дзяржаўныя СМІ. Пракуратура ўбачыла ў гэтым адміністрацыйнае правапарушэньне, і цяпер грамадзкаму актывісту пагражае альбо штраф, альбо выпраўленчыя працы тэрмінам да двух месяцаў, паведамляе www.belngo.info.