Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч сустрэнецца з выбаршчыкамі 17 лютага 18:24, 15/02/2006
З улікам таго, што шматлікія прыхільнікі дэмакратычнага руху Беларусі заяўляюць пра свой намер павіншаваць Аляксандра Мілінкевіча з рэгістрацыяй кандыдатам у прэзідэнты ўжо ў дзень рэгістрацыі, Штабам прынята рашэнне арганізаваць першую сустрэчу з выбаршчыкамі адразу пасля пасяджэння Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое пачнецца а 12-й гадзіне 17 лютага ў Палацы Рэспублікі.
На 2 сакавіка ў Мінску, нагадаем, запланавана правядзенне вялікай сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі на плошчы Свабоды (пачатак а 18-й гадзіне).