Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Наступным разам у падарунак будзе кулямёт? 13:01, 15/02/2006
Блiскучая перамога Мiрнага i Ваўчкова над зборнай Iспанii ў Кубку Дэвiса, безумоўна, увойдзе у гiсторыю айчыннага спорту. Беларускiя спартсмены заслугоўваюць самых буйных узнагарод i падарункаў. Але пры чым тут зброя?
Я лiтаральна быў шакiраваны, калi даведаўся аб тым, што А.Лукашэнка падарыў Максiму i Уладзiмiру... пiсталеты.
Так, так, самыя сапраўдныя пiсталеты, з якiх можна страляць не толькi па мiшэнi. Калi б гэта здарылася падчас вайны, тады зразумела. Хлопцы маглi патрапiць на фронт, у партызаны, дзе зброя дапамагала б iм баранiць Радзiму.
А што сiмвалiзуе гэты падарунак сёння?
Можа, тое, што Лукашэнка збiраецца паставiць пад ружжо ўсё насельнiцтва краiны, уключаючы спартсменаў, каб баранiць Беларусь ад наступу еўрапейскай цывiлiзацыi? Альбо за гэтым хаваецца яго страх перад дэмакратычнай апазiцыяй, якая 19 сакавiка можа выйсцi на вулiцы, каб баранiць вынiкi выбараў ад магчымай фальсiфiкацыi? Можа, ужо беларускi правадыр лiчыць, што для абароны дыктатуры недастакова амапаўцаў, гвардзейцаў палкоўнiка Паўлiчэнкi, таму патрэбна дапамога спартсменаў?
Усё гэта было б смешным, каб не было так горка. Знаёмы псiхолаг патлумачыў мне, што калi чалавек публiчна пазiцыянiруе сябе з дапамогай такога кшталту падарункаў, гэта сведчыць аб тым, што ў яго падсвядома iснуе вострая патрэба ў выхадзе назапашанай агрэсii, прычым у самай жорсткай форме.
Калi б гэта ўсё тычылася шэраговага грамадзянiна, можна было б абысцiся звычайным зваротам у мiлiцыю, псiхiятрычны дыспансер. Але ж тут свае якасцi дэманструе высокая асоба ды яшчэ падчас абвастрэння палiтычнай сiтуацыi ў краiне, калi барацьба за прэзiдэнцкую пасаду ўступае ў ключавую стадыю. Можа, грамадскасцi варта звярнуцца за дапамогай да мiжнароднай супольнасцi?
Тым больш што характар падарункаў, зробленых А.Лукашэнкам спартсменам, наколькi можна меркаваць, не выпадковы. Вясной 2004 года, калi Мiрны i Ваўчкоў дапамаглi перамагчы зборную Аргенцiны, кiраўнiк краiны падарыў героям корцiкi. Трэба думаць, калi хлопцы перамогуць у наступны раз, кiраўнiк краiны прэзентуе iм, скажам, кулямёты альбо гранатамёты.