Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 1516 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нямецкія дэпутаты асудзілі візыт аграрнага міністра ў Беларусь
10:19, 15/02/2006

Група нямецкіх дэпутатаў Ляндтагу фэдэральнай зямлі Мэкленбург-Форпамэрн выступіла з пратэстам ў зьвязку зь нядаўнім візытам у Беларусь аграрнага міністра, сацыял-дэмакрата Тыля Бакгаўза, паведамляе «Радыё Свабода».

У сваім адмысловым лісьце да ўраду, нямецкія палітыкі просяць растлумачыць, на якой падставе зямельнае кіраўніцтва санкцыянавала гэтую паездку.

Міністар Тыль Бакгаўз наведаў Беларусь сёлета ў студзені. У Горадні ён прысутнічаў на адкрыцьці новай лініі па перапрацоўцы сьвініны нямецкага прадпрыемства "Schulte", а ў Менску быў прыняты на вышэйшым узроўні ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі.

Візыт Мэкленбурскага міністра шырока асьвятляўся ў беларускім дзяржаўным друку. У публікацыях надавалася высокая ацэнка гэтым перамовам, у часе якіх, паводле словаў Бакгаўза, “былі абмеркаваныя далейшыя пляны і стратэгія нямецка-беларускага супрацоўніцтва”.

Як перакананы дэпутат Ляндтагу, хрысьціянскі дэмакрат Вольфганг Рыман, зямельны міністар Бакгаўз парушыў такім чынам адпаведныя пагадненьні паміж Эўразьвязам і нямецкім фэдэральным урадам адносна спыненьня дачыненьняў з афіцыйным Менскам. Паводле хрысьціянскага дэмакрата, такія кантакты нельга назваць інакш як “падтрымкай антыдэмакратычнага беларускага рэжыму”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: