|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
У Вашынгтоне абмяркоўваецца беларуская сытуацыя перад выбарамі 14:44, 15/02/2006 Пасьля брыфінгу спадар Шэпард адказаў на некалькі пытаньняў «Радыё Свабода». -- Чым цяперашняя перадвыбарчая кампанія ў Беларусі адрозьніваецца ад папярэдніх прэзыдэнцкіх выбараў у 2001 годзе? -- Я думаю, першае, што відавочна новае – гэта тое, што апазыцыя аб`ядналася вакол аднаго кандыдата, які ўжо зараз мае падтрымку прынамсі 20 % беларускага насельніцтва. Таксама ёсьць шэраг тактычных адрозьненьняў ад таго, што было 5-6 гадоў таму, бо сытуацыя стала нашмат болей рэпрэсіўнай. Іншая рэч, якая адрозьнівае гэтыя выбары, – гэта тое, што міжнародны кантэкст істотна зьмяніўся. Пашырэньне Эўрапейскага Зьвязу, які цяпер уключае Літву, Латвію, Польшчу, Чэхію, стварыла пэўнае лобі ўнутры Эўразьвязу, якога раней не існавала. І гэтае лобі прасоўвае, праштурхоўвае беларускае пытаньне ў парадак дня ЭЗ. Я не кажу, што яны маюць вялікі посьпех у гэтым, але я мяркую, гэта тлумачыць, чаму Мілінкевіч. напрыклад, быў запрошаны ў Брусэль і сустракаўся з кіраўніцтвам Эўрапейскіх краінаў. Я таксама думаю, адрозьненьне ў тым, што адбываецца радыкалізацыя беларускай моладзі. Гэта яшчэ далёка ад таго, што было падчас украінскай рэвалюцыі, але ўжо ня тое, што было яшчэ некалькі гадоў таму. Усё гэта тыя рэчы, якія працуюць супраць Лукашэнкі. Маладое пакаленьне робіцца ўсё больш апазыцыйным да рэжыму – дэмаграфічная дынаміка працуе супраць рэжыму. Усё гэта даказвае, што цяпер склалася зусім іншая сытуацыя. -- Наколькі мы ведаем, на брыфінгу ў Вашынгтоне шмат выступоўцаў вельмі аптымістычна ацэньвалі пэрспэктывы пераходу да дэмакратыі ў Беларусі. Якія ёсьць іншыя погляды на цяперашнюю сытуацыю? -- Я думаю, пэсымізм – гэта вельмі лёгкі варыянт, калі ацэньваць беларускую сытуацыю. Але варта зірнуць на дынаміку некаторых працэсаў, якія маюць месца. Апазыцыя мае адзінага кандыдата, і ягоная падтрымка расьце, апытаньне ў сярэдзіне студзеня паказала, што пазнавальнасьць Мілінкевіча сярод апытаных дасягнула 79 %, 56 % апытаных маюць да яго ў цэлым станоўчае стаўленьне. Я думаю, што перамены, якія мы бачым у беларускім грамадзтве, дынамічныя і спараджаюць аптымізм. Міжнародная супольнасьць нашмат болей уцягнутая ў сытуацыю, чым раней. Усе гэтыя рэчы павінны даць адчуваньне, што гэтыя выбары стануць найбольш важнай падзеяй у Беларусі на бліжэйшыя гады. Відавочна, афіцыйныя вынікі выбараў будуць сфальсыфікаваныя. Але я думаю, калі мы будзем мець дадзеныя экзыт-полаў (апытаньняў на выхадзе з участкаў), якія дадуць доказы, што рэжым нелегітымны, гэта пракладзе шлях да новай сытуацыі ў Беларусі.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|