Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Gazeta Wyborcza» піша аб салідарнасьці зь Беларусьсю
14:31, 16/02/2006

Цэнтрысцкае польскае выданьне “Gazeta Wyborcza” працягвае тэму салідарнасьці зь Беларусьсю ў артыкуле пад назовам “Польска-беларускі рок”. “Трэба падтрымліваць беларускіх музыкантаў,” – гаворыць Джэй Джэй з гурту Big Cyc, які сёньня падтрымае дэманстрацыю салідарнасьці зь беларускай апазыцыяй і заграе з забароненым беларускімі ўладамі гуртом “Нэйра Дзюбель”. У Беларусі пра канцэрты гурта можна даведацца толькі дзякуючы падпольнай пошце, няма ніякіх плакатаў, аб’яваў. Альбомы гурта купляюцца з - пад прылаўка.

Падтрымліваць іх будзе Big Cyc сваёй новай песьняй “Дыктатар”. “Я задаволены, што мы будзем граць разам зь імі. У 1989 годзе мы езьдзілі ў Заходні Бэрлін і там у клюбе Loka маглі граць ад пачатку да канца такі канцэрт, які мы хацелі,” — кажа Джэй Джэй. Ён успамінае, як у Польшчы 80-х гадоў на рэпетыцыі й канцэрты прыходзіў цэнзар, як побач заўсёды былі працаўнікі спэцслужбаў.

Джэй Джэй мяркуе, што пісаньне песьняў, кніг альбо кожная іншая творчасьць не выходзіць, калі аўтары знаходзяцца пад кантролем. “Музыканты ў намордніках ніколі не зрабілі нічога каштоўнага. Некалі ў Польшчы была інстытуцыя кантролю прэсы, публікацый і публікі. Перш чым што-небудзь запісаць, трэба было атрымаць іхную згоду зь пячаткай. Пра тое, што мы хочам заграць разам з “Нэйра Дзюбелем” мы вырашылі цягам 10 хвілін,” – прызнае Джэй Джэй.

У час калі пачнецца канцэрт, у Беларусі людзі ў сваіх вокнах запаляць сьвечкі ў падтрымку апазыцыі. А 18 гадзіне многія з іх выйдуць на Кастрычніцкую плошчу з запаленымі свечкамі.

Паводле Польскага радыё


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: