Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікола Халезін: «Я праціўнік гэтага рэжыму і мне няма чаго баяцца»
14:17, 16/02/2006

Cёньня ў Беларусі адбудуцца чарговыя акцыі салідарнасьці з сем’ямі зьніклых і ахвяраў палітычных рэпрэсій. Арганізатары – шэраг грамадзкіх актывістаў -- заклікаюць людзей 16-га дня кожнага месяца а 8 вечара на 15 хвілінаў выключыць у доме сьвятло ды запаліць на вокнах сьвечкі. Ці падтрымліваюць акцыю салідарнасьці 16-га беларускія творцы? – задаееца пытаннем «Радыё Свабода».

Тэлефанаваньне засьпела поп-сьпявачку Ірыну Дарафееву проста ў грымёрцы:

“Шчыра кажучы, я не хачу адказваць ані на якія палітычныя пытаньні”, -- толькі і сказала Дарафеева.

Пісьменьнік і мастак Адам Глёбус не хавае свайго скептыцызму:

“Гэта няправільныя акцыі, бо маламастацкія. Бо нічога з гэтага ня выйдзе. Тым больш, гэта ня першы раз. Ёсьць такія ініцыятывы, якія проста надакучылі. “Давайце выставім сьвечкі”, потым: “Вы не выставілі сьвечкі, што гэта за народ?”. Ёсьць яшчэ пэўныя журналісты, якія абальюць гразёю мой народ, які ня ў лепшым стане”, -- сказаў Глёбус “Радыё Свабода”.

Лідар гурту NRM Лявон Вольскі ў 1995 годзе сам удзельнічаў у акцыях пэрформансах. Напрыклад, расклейваў улёткі з абсурднымі заклікамі ў спадзеве прыцягнуць увагу грамадзкасьці да абсурду ў навакольнай рэальнасьці. Лявон Вольскі прызнаўся, што цяпер займаецца толькі музыкай:

“Мне сорамна сказаць, але я забываюся. Пару разоў я быў у Польшчы, але жонка ставіла. Я лічу, што любая ініцыятыва, гэта ўжо штосьці, бо цяпер не хапае крэатыву. Такая форма работы з народам, як мітынг, канцэрт у падтрымку, раскіданьне улётак не дае плёну, бо гэта адбываецца цягам дванаццаці гадоў. Таму ініцыятыва са сьвечкамі, гэта штосьці сьвежае. Насамрэч, нашым правадырам і паліттэхнолягам трэба падумаць, што ж яшчэ зрабіць цікавага. Жывей трэба, бліжэй да народу трэба рабіць”, -- лічыць музыка.

А вось кіраўнік “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін да ідэі сьвечак у вокнах ставіцца з энтузіязмам:

“Выстаўляю, бо гэта мой абавязак. Таму што гэта мая краіна, таму што ў ёй сядзяць людзі, таму што ў ёй забілі людзей. Бо цяпер поўныя турмы палітзьняволеных, гэта ўсё мае таварышы, тыя зь кім я разам працаваў. З многімі зь іх зьвязваюць чалавечыя, сяброўскія адносіны”, -- заявіў драматург.

-- Ёсьць такое меркаваньне, маўляў, людзі выстаўляюць сьвечкі, і тым самым падстаўляюцца – вось тут сядзяць праціўнікі рэжыму.

-- Дык я проста кажу – я праціўнік гэтага рэжыму. Мне няма чаго баяцца, таму я і выстаўляю ў вокны сьвечкі, і магу на плошчы стаяць са сьвечкай, -- заявіў Халезін.

Сёньня Мікалай Халезін сярод іншых запаліць сваю сьвечку ў цэнтры Менску.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: