Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На пікеце ля беларускай амбасады ў Вашынгтоне выступіў кангрэсмэн
20:24, 16/02/2006

У сталіцы Злучаных Штатаў Амэрыкі Вашынгтоне, ля беларускай амбасады, адбылася акцыя салідарнасьці з беларускай дэмакратыяй. Яе арганізавалі актывісты новаўтворанай арганізацыі “Погляд”, якая аб’ядноўвае студэнтаў з розных краінаў сьвету – у тым ліку і зь Беларусі грамадзянскую ініцыятыву “Мы помнім”, якую ўзначальвае жонка зніклага бізнесоўцы і грамадзкага дзеяча Ірына Красоўская.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, каля 30-ці чалавек сабралася ля беларускай амбасады, якая знаходзіцца ў цэнтры Вашынгтону. Людзі трымалі партрэты зьніклых зь іхнымі імёнамі, плякаты з надпісамі: "Прасыгналь за дэмакратычную Беларусь!" (для кіроўцах аўтамабілей, якія едзяць па вуліцы), "Спыніце апошнюю дыктатуру ў Беларусі!", а таксама партрэт Тацьцяны Хомы з заклікам спыніць рэпрэсіі супраць студэнтаў.

Вось, што перадала з Вашынгтону карэспандэнтка “Радыё Свабода” Ірына Віданава:

“Сёньня вельмі цёплы сонечны дзень, спрыяльны для дэманстрацыі. Да нас падыходзіў кангрэсмэн Макартур, які выступіў перад намі ў падтрымку дэмакратычнага руху ў Беларусі, са словамі салідарнасьці з тымі, хто цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні за палітычныя погляды.

Тут прысутнічаюць прадстаўнікі беларускай дыяспары, амэрыканскія студэнты, прадстаўнікі балтыйскай дыяспары, розных міжнародных арганізацыяў – даволі шмат людзей, урачысты настрой.

Амбасада зачыненая: як і ў папярэднія разы, яны зачынілі дзьверы, зашморгнулі фіранкі на вокнах у той момант, калі мы пачалі пікет а 10-й раніцы. Мы будзем тут знаходзіцца да 16:00, і практыка мінулых разоў паказвае, што ўвесь гэты час ніхто з супрацоўнікаў амбасады не заходзіць і не выходзіць зь яе."








напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: