Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Aлесь Бяляцкі атрымаў прэмію свабоды імя Андрэя Сахарава
12:20, 16/02/2006

14 лютага у сталіцы Нарвегіі Осла адбылася урачыстая цырымонія ўручэньня прэміі свабоды імя Aндрэя Сахарава беларускаму праваабаронцу, кіраўніку Праваабарончага цэнтру “Вясна” Aлесю Бяляцкаму. Цырымонія праходзіла ў Нарвежскім тэатры ў прысутнасьці шматлікіх гасьцей. Вялікую цікавасьць у прысутных на цырымоніі выклікала выстава фотамастака з Беларусі Aндрэя Лянкевіча і мастачкі Ганны Ульяшынай. Aлесь Бяляцкі атрымаў у падарунак ад Ганны карціну “Гарыць сьвечка”, прысьвечаную Дню салідарнасьці ў Беларусі.

На цырымоніі ўручэньня прэміі выступілі прадстаўнікі міжнародных і нарвежскіх праваабарончых арганізацыяў, якія ў сваіх выступах засяродзілі ўвагу прысутных на праблеме правоў чалавека ў Беларусі. Лаўрэат прэміі Алесь Бяляцкі выступіў з прамовай, дзе падкрэсьліў вялікае значэньне той увагі, якую еўрапейскія краіны аказваюць сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

У межах візіту прадстаўнікоў “Вясны” ў Осла плануецца іхні ўдзел у акцыі Салідарнасьці з Беларусьсю, якая адбудзецца 16 лютага ў 16 гадзінаў на адным з цэнтральных пляцаў горада.

Варта дадаць, што прэмія свабоды імя Сахарава ўручаецца за дасягненьні ў галіне правоў чалавека. Сярод раней узнагароджаных лаўрэатаў былі Хартыя’77 і расейскі праваабаронца Сяргей Кавалёў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: