Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 1617 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітвязня Міколу Статкевіча ізалявалі ў спэцінтэрнат
10:23, 16/02/2006

Палітвязня, лідэра Еўрапейскай кааліцыіі Міколу Статкевіча перавялі з хатняга рэжыму адбыцьця пакараньня ў спэцінтэрнат. Яму патлумачылі гэта "складанай апэратыўнай абстаноўкай" у Баранавічах, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апазыцыйны палітык з 29 ліпеня адбывае пакараньне на так званай “хіміі” за арганізацыю вулічных дэманстрацый 18 і 19 кастрычніка 2004 году супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму. Напрыканцы лістапада яго перавялі на хатні рэжым, каб ён начаваў у свайго хворага бацькі. Цяпер ён будзе штодня ад 7 вечара да 8 раніцы ізаляваны ў спэцкамэндатуры.

Мікола Статкевіч лічыць заканамерным перавод з хатняга рэжыму ва ўмовы ізаляцыі. Ён упэўнены, што гэта зьвязана з набліжэньнем даты прэзыдэнцкіх выбараў, 19 сакавіка.

“Я чакаў гэтага крыху пазьней. Безумоўна, гэта зьвязана з выбарамі. У мяне не было ні кроплі сумневу, што ўлады будуць намагацца ізаляваць мяне як мага больш. Калі пачалі ўвечары дахаты хадзіць, калі пачалі рэгістраваць мяне тры разы на дзень, у той час, калі звычайных асуджаных – толькі адзін раз, то безумоўна, гэта прагназавалася”, -- паведаміў Мікола Статкевіч “Радыё Свабода”.

Статкевіч не выключае, што нагодай для пераводу ў інтэрнат стала паседжаньне каардынацыйнага камітэту “Эўрапейскай кааліцыі”, якое адбылося ў Баранавічах:

“Мабыць, у нейкай ступені паскорыла прыняцьцё гэтага рашэньне тое, што спачатку “Народная Грамада”, а потым “Эўрапейская кааліцыя” на паседжаньнях тут, у Баранавічах, зрабілі пэўныя захады, каб паскорыць прыняцьце Аб’яднанай эўрапейскай кааліцыяй рашэньня аб абароне сапраўдных вынікаў галасаваньня 19 сакавіка ў 20:00”

Пад час знаходжаньня на хатнім рэжыме Статкевіч мусіў штодня хадзіць на працу, а а 7-й вечара адзначацца ў камэндатуры, а потым тэлефанаваць туды а 22-й гадзіне. Апроч таго, яго некалькі разоў на дзень правяралі супрацоўнікі міліцыі. Тыдзень таму Мікола Статкевіч падпісаў паперу аб тым, што яго будуць наведваць і ўначы.

Раней апазыцыйнаму палітыку адмаўлялі наведваць сваю сям’ю ў Менску, матывуючы гэта складанай апэратыўнай абстаноўкай у сталіцы. Цяпер такая абстаноўка, паводле міліцыянтаў, склалася і ў Баранавічах.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: