Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзень салідарнасьці зь Беларусьсю ў Кіеве
14:14, 17/02/2006

Актывісты ўкраінскіх грамадзкіх арганізацый, беларускія палітычныя эмігранты ды неабыякавыя да Беларусі кіеўляне 16 лютага правялі акцыю каля пасольства Рэспублікі Беларусь. Такім чынам удзельнікі акцыі намагаліся прыцягнуць увагу ўкраінскай грамадзкасьці да праблем сучаснае Беларусі ды выказаць сымбалічную падтрымку тым, хто змагаецца за свабоду і права чалавека ў Беларусі.

Акцыі 16 чысла праводзяцца пачынаючы з кастрычніка 2005 году. У гэты дзень сотні тысяч грамадзян Беларусі вымыкаюць сьвятло ў сваіх кватэрах і запальваюць сьвечкі у вокнах. Чысло 16 было выбранае на памяць пра выкраданьне апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара ды грамадзянскага дзеяча, бізнэсоўцы Анатоля Красоўскага. Вынікі расьсьледваньняў няўрадавых арганізацый і ўстаноў ЭЗ паказваюць, што да гэтага і іншых зьнікненьяў спрычыніліся беларускія высокапастаўленыя асобы, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.

Акцыі салідарнасьці зь беларускімі змагарамі праходзяць у дзесятках краін Эўропы, Амэрыкі ды Азіі. На Ўкраіне гэтая акцыя праводзіцца пяты раз. Акцыя 16 лютага прайшла пад лёзунгамі "Жыве Беларусь!" і "Свабоду не спыніць!". Удзельнікі акцыі выразілі патрабаваньне вызваліць беларускіх палітвязьняў, сярод якіх называліся імёны былога міністра і абсадара Міхаіла Марыніча, лідара Еўрапейскай кааліцыі Міколы Статкевіча, былога дэпутата Сяргея Скрабца, лідара прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскага, дэпутата Вярхоўнага Савету Андрэя Клімава і нядаўна арыштаванага ў Менску каардынатара супраціву "Зубр" Яўгена Афнагеля.

Актывісты завесілі тэрыторыю вакол пасольства бел-чырвона-белымі і джынсовымі (сымбаль свабоды ў Беларусі) стужкамі.

Акцыю падтрымалі:
- Ініцыятыва "Салідарнасьць!" - belarus.org.ua
- Альянс "Майдан" - maidan.org.ua
- Грамадзянская сець "Опора" - opora.org.ua
- ВМГА "Нацыянальны альянс" - nation.org.ua
- Украінская хельсінская арганізацыя правоў чалавека - helsinki.org.ua
- "Міжнародная Амністыя - Украіна" (Кіеўская філія)
- Моладзевае крыло "Саюзу Гетманцаў-Дзяржаўнікаў"
- госьці зь беларускай суполкі "Трэці шлях "

Акрамя Кіева, у некалькіх гарадох Украіны акцыю салідарнасьці арганізавала Грамадзянская сець "Опора".









напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: