Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Літоўцы салідарызаваліся з Беларуссю ў дзень літоўскай незалежнасці
17:49, 17/02/2006

16 лютага ў Вільні каля Дому сігнатараў адбылася ўжо чацвертая Акцыя беларуска-літоўскай салідарнасці. Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў гэты раз супала з Днём аднаўлення літоўскай дзяржавы (1918). Змагары за дэмакратычную Беларусь святкавалі разам з незалежнай Літвой, а Літва выражала салідарнасць з беларусамі.

Ва ўрачыстым святкаванні Дня незалежнасці ўдзел разам з сотнямі звычайных літоўскіх грамадзянаў узялі актывісты віленскага Аб’яднанага цэнтру беларускіх ініцыятыў. Арганізацыя, што ня першы год працуе на карысць вольнай Беларусі і шчыльнейшых літоўска-беларускіх сувязяў, у гэты раз віншавала літоўскіх патрыётаў і імкнулася ў чарговы раз звярнуць увагу на становішча Беларусі.

Удзельнікі імпрэзы не засталіся абыякавыя да Беларусі нават і падчас свайго дзяржаўнага свята. Спікер Сойму Літвы ў сваёй прамове павітаў беларускіх удзельнікаў акцыі і пажадаў поспеху.

Наступны прамоўца еўрапарламентар і старшыня Аднаўленчага Сойму 1990-1992 гг. Вітаўтас Ландсбергіс пажадаў вольнасці людзям суседняй і шчыльна звязанай з літоўскай гісторыяй Беларусі: “Мы стагоддзямі жылі ў адной дзяржаве, нас неадрыўна злучае Нёман. У нас мноства падабенстваў у народных спевах і людскім характары. Беларусы маюць волю да свободы, яны не баяцца – тыя, хто патрабуюць вольнасці, дэмакратыі, справядлівасці, чэсных выбараў”, - сказаў В.Ландсбергіс і па-беларуску дадаў: “Няхай жыве свабодная Беларусь!”

Братоў-беларусаў апладысментамі салідарна павіталі ўсе ўдзельнікі акцыі. Людзі падыходзілі да беларусаў, паціскалі рукі, зычылі цярплівасці і ўдачы.

Акцыя беларуска-літоўскай салідарнасці ў Вільні адбываюцца з 16 лістапада. Штомесяц ладзяцца шэсці, прагляды фільмаў пра Беларусь, пікеты перад амбасадай, запальваюцца свечкі вольнасці і салідарнасці.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: