Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 1718 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзень нашай салідарнасьці ў Празе
10:59, 17/02/2006

У Празе 16 лютага ў рамках Дня Беларускай салідарнасьці адбылася акцыя, якая прыцягнула да сябе ўвагу шматлікіх жыхароў й гасьцей сталіцы Чэхіі. На цэнтральнай Старамесцкай плошчы, адным з найпрыгожайшых і шматлюдных месцаў Залатой Прагі, увечары сабраліся не толькі беларусы, якія жывуць у Чэскай Рэспубліцы, але й прадстаўнікі грамадзкасьці гэтай і іншых краін Цэнтральнай Эўропы, журналісты чэскіх СМІ.

Акцыю Салідарнасьці, якая ўпершыню была заарганізавана на Беларусі і ў іншых краінах у кастрычніку 2005 года, у Чэхіі правяла арганізацыя Зьвяз беларусаў замежжа. Ягоны старшыня Аўген Сідорык запрасіў далучыцца да дэманстрацыі супраціву дыктатуры Лукашэнкі і – адначасова – памяці тых, хто загінуў у барацьбе за незалежную і дэмакратычную Беларусь, ўсіх, каму не абыякавы лёс Радзімы, хто адчувае адказнасьць за тое, што робіцца ў адной з эўрапэйскіх краін.

Таму на Старамесцкай плошчы ў цэнтры Прагі, каля помніку Яну Гусу, сымбалю чэскай незалежнасьці і мужнасьці нацыянальнага духа, сёньня сабраліся некалькі дзесяткаў беларусаў, чэхаў, палякаў. Яны выказалі салідарнасьць с тымі, хто зараз адважна змагаецца супраць таталітарызму ў Менску і іншых гарадах і вёсках Беларусі. Напрыклад, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў сьпэцслужбы разгарнулі супраць беларускай моладзі сапраўдны тэрор.Адносна моладзёвых актывістаў зафіксавана 242 факта рэпрэсій. Але чэскія беларусы ўпэўненыя, што калгасная дыктатура ня здольная зламіць нашую моладзь.

Іншыя выступоўцы распавядалі аб тым, што 16 лютага, у Дзень беларускай Салідарнасьці, у вокнах тысяч кватэр і офісаў ад Брэста да Хоцімска традыцыйна згасьне сьвятло і запаляцца сьвечкі, моладзь апране джынсы і пачэпіць джынсавыя стужкі, па ўсім сьвеце пад бел-чырвона-белымі сьцягамі пракоціцца хваля салідарнасьці зь Беларусьсю.

У гэты дзень усе, хто жадае бачыць Беларусь свабоднай і дэмакратычнай, прыйшлі а 18 гадзіне на Кастрычніцкую плошчу Менску, на цэнтральныя плошчы іншых эўрапэйскіх краін, каб запаліць разам сваю сьвечку Свабоды.

Прагучалі патрабаваньні, каб беларускія ўлады вызвалілі з-за кратаў усіх палітзьняволеных, спынілі "палітычныя" крымінальныя справы, аднавілі ў навучальных установах адлічаных з-за ўдзелу ў грамадзянскіх кампаніях студэнтаў і навучэнцаў.

Была выказана салідарнасьць з сем`ямі забітых лідэраў апазыцыі Генадзя Карпенкі, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, журналіста Дзьмітрыя Завадзкага, з палітзьняволянымі Міхаілам Марынічам, Валерам Леванеўскім, Міколам Статкевічам, Паўлам Севярынцам, Сяргеем Скрабцом, Андрэем Клімавым, Зьміцерам Касьпяровічам, Артурам Фінькевічам і Яўгенам Афнагелем.

Удзельнікі праскай акцыі таксама падтрымалі журналістаў незалежных СМІ, студэнтаў зачыненых Беларускага Ліцэя і Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта, усіх, хто змагаецца за Свабоду і Дэмакратыю на Беларусі.

www.bielarusy.org



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: