Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Палітвязень Андрэй Клімаў верыць у перамогу Мілінкевіча
13:39, 20/02/2006

Сёння кандыдат у прэзідэнты Беларусі ад дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з палітычным вязнем Андрэем Клімавым. Размова адбылася ў Гомелі, куды Аляксандр Мілінкевіч прыехаў на сустрэчу з выбарцамі.

Палітыкі абмяняліся меркаваннямі пра бягучую прэзідэнцкую кампанію. Андрэй Клімаў выказаў поўную падтрымку аб’ядным дэмакратычным сілам і ўпэўненасць у перамозе Аляксандра Мілінкевіча.

- Я непасрэдна назіраю тыя і змены і зрухі, якія адбываюцца ў нашым грамадстве ў апошні час, - распавёў Андрэй Клімаў. – Лукашэнка губляе сваю падтрымку, нягледзячы на масаваю прапаганду на яго карысць і адсутнасць незалежных СМІ. Але інфармацыя пра падзеі ў краіне разыходзіцца пра “народны тэлефон”, людзі размаўляюць паміж сабой, абменьваюцца думкамі і бачаць, што рэальнае жыццё ў краіне значна горшае, чым тое, што паказваюць па БТ.

Сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з палітычным вязням Андрэем Клімавым планавалася ў Папраўчай установе адкрытага тыпу №22 (на “хіміі”) у вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці, дзе ён адбывае пакаранне. Відавочна, даведаўшыся пра яе, міліцэйскія ўлады тэрмінова выклікалі ўчора Андрэя Клімава ў Гомель. Але нягледзячы на перашкоды ўлады сустрэча адбылася.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: