Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч аб будучай маладзёвай і сацыяльнай палітыцы
17:49, 20/02/2006

Аб праграме аб’яднаных дэмакратычных сіл, скіраванай на падтрымку моладзі, казаў у панядзелак у Палацы гарадскога пасёлка Рэчыца кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.

- Мы робім у нашай праграме вялікі націск на паляпшэнне якасці адукацыі, - сказаў падчас сустрэчы Аляксандр Мілінкевіч.

Ён падкрэсліў таксама, што аб’яднаныя дэмакратычныя сілы зацікаўлены ў інвестыцыях у адукацыю, бо у Беларусі сёння адчуваецца неабходнасць яе развіцця. І гэтыя інвестыцыя абавязкова адплацяцца ў будучым. Аляксандр Мілінкевіч запэўніў прысутных, што ягоная праграмма забяспечвае роўныя шанцы моладзі на атрыманьне адукацыі. Для дасягнення гэтай мэты прапаноўваецца развіццё стыпендыяльнай сістэмы, паляпшэнне кантролю за якасцю школ і ВНУ, якасцю навучання.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі катэгарычна выказаўся за бясплатную адукацыю на дзённым аддзяленні ў дзяржаўных універсітэтах:

- Дзяржава абавязана прадстаўляць права на бясплатную адукацыю ў дзяржаўных установах. Але калі малады чалавек ці яго бацькі маюць магчымасць плаціць за навучэнне, то побач павінны паўставаць і прыватныя ВНУ, якія сёння ў Беларусі паступова ліквідуюцца.

Выступаючы ў Рэчыцы, Аляксандр Мілінкевіч таксама падкрэсліў, што лепшаму старту моладзі ў дарослае жыццё ў новай дэмакратычнай Беларусі, будуць служыць таксама развіццё малога і сярэдняга бізнэсу, прыцягненне інвестыцый, тэхналагічнае абнаўленне прадпрыемстваў. Бо гэта стварае добрую кан’юктуру і спрыяе ліквідацыі беспрацоўя.

- Усе гэта ёсць у май праграме, – адзначыў кандыдат у прэзідэнты.

На пытанне пра прымусовае размеркаванне Аляксандр Мілінкевіч сцвердзіў, што яно павінна быць ліквідавана.

- Дзяржава павінна не прымушаць студэнтаў выязджаць на месца працы, а павінна гарантаваць і прапаноўваць першае месца працы.

Адказваючы на пытанні выбарцаў, ён казаў і пра пераарыентацыю беларускай адукацыі.

- Беларуская сістэма адукацыі дае выдатныя фундаментальныя веды, а вось з практычнымі навыкамі ў нас кепска.

Жыхароў Рэчыцы цікавілі таксама перспектывы ў Беларусі маладых сем’яў.

- Нашая праграма прадугледжвае, што пры нараджэнні першага дзіцяці выплачваецца пяць мільёнаў рублёў, - заявіў Аляксандр Мілінкевіч. - Пры нараджэнні другога дзіцяці прадстаўляецца беспрацэнтны крэдыт на 25 год на набыццё жылля і штомесячная даплата на кожнае дзіця да 16 год у памеры 10% спажывецкага бюджэту.

На сустрэчы прысутнічалі больш як 400 чалавек. У другой палове дня Аляксандр Мілінкевіч наведае Мозыр і Калінкавічы.
qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: