Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэдактар «Gazety Wyborczej»: «Беларускі рэжым не плянуе нармальных выбараў»
17:42, 20/02/2006

Як мы ўжо расказвалі, учора зь Беларусі быў дэпартаваны Вацлаў Радзівіновіч - журналіст найвялікшай штодзённай газэты ў цэнтральнай і ўсходняй Эўропе - "Gazety Wyborczej". Намесьнік галоўнага рэдактара газэты Пётр Стасіньскі з гэтай нагоды даў інтэрвію «Радыё Свабода».

Пётр Стасіньскі лічыць, што выдаленьне зь Беларусі карэспандэнта "Gazety Wyborczej" непасрэдна зьвязанае з прэзыдэнцкімі выбарамі, што адбудуцца 19 сакавіка.

-- Гэта відавочна - Лукашэнка закручвае гайкі, намагаецца рабіць усё, каб незалежныя мэдыі не маглі працаваць у ягонай краіне. Гэта парушэньне асноўных правоў, права на інфармацыю, да якога мы ў Эўропе прызвычаіліся. Мы будзем пратэставаць усімі магчымымі спосабамі. У спадарыні Борыс забралі пашпарт, спадарыню Рамашэўскую з польскага тэлебачаньня таксама дэпартавалі. Рэжым мае ўсё больш рэчаў, якія хоча схаваць. Менскія ўлады спрабуюць паканаць свабодныя мэдыі бюракратычнымі спосабамі, але мы ня будзем паддавацца.

Спадар Стасіньскі кажа, што "Gazetа Wyborczа" зробіць усё магчымае, каб асабліва ў часе прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі быў карэспандэнт гэтага штодзёньніка.

-- Мы будзем намагацца забясьпечыць нармальнае інфармацыйнае абслугоўваньне, каб нашыя чытачы атрымлівалі інфармацыю зь месца падзеяў. Беларускія ўлады выкарыстоўваюць амаль царскія мэтады. Наш журналіст меў усе неабходныя дакумэнты і меў намер зрабіць інтэрвію з Аляксандрам Лукашэнкам. Мы ад пэўнага часу спрабавалі дамовіцца на гэтае інтэрвію, каб нашым чытачам прадставіць аргумэнты спадара Лукашэнкі. Але замест таго, каб адмовіць нашаму журналісту ў інтэрвію, прэзыдэнт вырашыў не пусьціць яго ў Беларусь. Ня думаю, што гэта здарылася выпадкова - гаворка ідзе, хутчэй за ўсё, пра заплянаваныя ў Менску захады.

Намесьнік галоўнага рэдактара "Gazety Wyborczej" мяркуе, што беларускія ўлады будуць узмацняць рэпрэсіі супраць незалежных мэдыяў і працягваць выдаляць замежных журналістаў.

-- Беларусь будзе працягваць закрывацца ад навакольнага сьвету, каб не дапусьціць выхаду па-за яе межы інфармацыі, ня выгаднай для рэжыму. І калі так будзе, дык гэта значыць рэжым ня мае намеру правесьці нармальныя выбары.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: