Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
2021 22 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч «Я клянуся, што зраблю ўсё, каб у Беларусі была і свабода, і праўда, і справядлівасць»
16:01, 20/02/2006

“Мы даб`емся свабоды, мы зробім так, каб у краіне на сваё месца вярнулася праўда, бо людзі змучаныя татальнай хлуснёй на беларускім тэлебачанні, радыё і ў дзяржаўных газетах. Я ўзгадаю словы нашага славутага змагара за свабоду,праўду і справядлівасць, Кастуся Каліноўскага, які сказаў: "Не людзі для ўрада, а ўрад -- для людзей". Гэты сказ трэба ўзяць за аснову ў дачыненнях дзяржавы з народам. Я клянуся, што зраблю ўсё, каб у Беларусі была і свабода, і праўда, і справядлівасць», -- заявіў лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч 17 лютага падчас выступу ў Палацы рэспублікі пасля афіцыйнай рэгістрацыі яго кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Прапануем поўны тэкст выступу.

Выступ Аляксандра Мілінкевіча на паседжанні ЦВК 17 лютага

Шаноўнае спадарства!

Рашэнне аб удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах было для мяне нялёгкім, бо ў нашай краіне знікаюць апаненты ўлады, ёсць палітычныя вязні, ліквідуюць партыі і грамадскія арганізацыі, незалежныя прафсаюзы. Фактычна зліквідаваная незалежная прэса.

Умовы для палітычнай барацьбы нялёгкія. Але я лічу неабходным ісці да людзей, гаварыць з імі, дыскутаваць, пераконваць. Гэтага ня трэба палохацца, бо за намі -- праўда і закон.

Штодня нашы людзі аказваюцца пад рэпрэсіямі. Шмат каго з маёй ініцыятыўнай групы звольнілі з працы, студэнтаў адлічалі з ВНУ. Нават сёння зранку ва ўсіх абласцях затрымлівалі людзей, якія ехалі ў Менск з кветкамі, каб павіншаваць мяне з магчымай рэгістрацыяй кандыдатам у прэзідэнты.

Ня ўключаны аніводзін чалавек з тых тысяч, што мы прапанавалі, у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. Быццам бы ў насмешку, толькі адзін чалавек уключаны ў склад участковых выбаркамаў. А такіх людзей па краіне -- 70 тысяч.

Нашая праграма надзвычай простая. Яна грунтуецца на трох каштоўнасцях: свабода, праўда, справядлівасць. Гэтыя словы не нарадзіліся ў маёй ці чыёй іншай асобнай галаве. Яны нарадзіліся падчас маіх паездак па краіне. Якой свабоды хочуць людзі? Свабоды асобы, свабоды сумлення, свабоды выказванняў, свабоды інфармацыі, свабоды эканамічнай дзейнасці. Людзі хочуць вызваліцца ад татальнага страху.

Мы даб`емся свабоды, мы зробім так, каб у краіне на сваё месца вярнулася праўда, бо людзі змучаныя татальнай хлуснёй на беларускім тэлебачанні, радыё і ў дзяржаўных газетах. Я ўзгадаю словы нашага славутага змагара за свабоду,праўду і справядлівасць, Кастуся Каліноўскага, які сказаў: "Не людзі для ўрада, а ўрад -- для людзей". Гэты сказ трэба ўзяць за аснову ў дачыненнях дзяржавы з народам.

Я клянуся, што зраблю ўсё, каб у Беларусі была і свабода, і праўда, і справядлівасць.

qqqqq

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: