Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кошт канцэртаў «За Беларусь»: адкуль бяруцца грошы?
11:46, 21/02/2006

Удзельнікі праекту «За Беларусь» аб’едуць усе абласныя гарады і дадуць гала-канцэрт у Менску. Падчас выступаў некаторыя наўпрост заклікаюць галасаваць «за Беларусь». Цікаўны глядач тым часам шукае падсэнсы: ці выпадкова вядоўца Ягор Хрусталёў начапіў бел-чырвона-белы гальштук, ці артыст Крыжаноўскі абраў для паказу сцэнку пад назвай «Тытанік»? Але гэта хутчэй «гульні розуму». Толькі «J_Mors» адмовіўся браць удзел у туры «За Беларусь», хоць гурт і праанансавалі на TV, піша газэта “Наша Ніва” (www.nn.by).

Адзінае, з чым згодныя ўсе «групоўкі», што канцэрты «За Беларусь!» — агітацыйныя, хоць ЦВК і адмаўляецца. На гэтае палітызаванае шоў ідуць шалёныя грошы. У адрозьненьне ад звычайнага канцэрту, на «За Беларусь» уваход вольны. Праўда, толькі для дзяржслужбоўцаў, актыўных БРСМаўцаў і пераможцаў леташняга жніва. Беларускія артысты, ганарары за выступ якіх сягаюць ад 100 да 600 даляраў, пагаджаюцца выступіць задарма (потым акупіцца!), а вось «запрошаныя зоркі» — ніколі. Іх ганарары — ужо даўно не камэрцыйная таямніца, а некаторыя тарыфы нават на сайтах разьмяшчаюць. Газманаў, Бабкіна, Мэладзэ меней за 10 тыс. даляраў не бяруць. Агулам жа (аплата запрошаных зорак, ускосная кампэнсацыя беларускім удзельнікам праз будучыя высутпы й ганарары, кошт заляў, дэкарацый, апаратуры, праезду, пражыцьця, фуршэтаў) кожнае шоў цягне на дзесяць газманавых. З уліку, што «забеларуская» кампанія ахапіла ўсе абласныя цэнтры, выходзім на сотні тысячаў даляраў. Паколькі бюджэт кампаніі, зацьверджаны Цэнтравыбаркамам, такіх канцэртаў не прадугледжвае, адкуль на іх бяруцца грошы?

Пасьля першага канцэрту ў незалежных музычных колах паўстала ідэя: напісаць адкрыты зварот да ўдзельнікаў акцыі. Маўляў, спыніцеся, вы заклікаеце за тую Беларусь, у якой парушаюцца ўсе магчымыя свабоды ды зьнікаюць людзі. Але які сэнс, калі Галіна Шышкова ў інтэрвію «Белгазете» заяўляе: «Натуральна, няма такой дзяржавы, у якой бы ўсё было ідэальна, але жыць у Беларусі — вялікае шчасьце, бо тут няма вайны і тэрарызму».

Для Шышковай, Слукі, Смолавай, «Атлянтыкі», «Цягні-Штурхая» — гэта добрая піяр-акцыя з шалёнымі тэлератацыямі: усе канцэрты ідуць у прайм-тайме. І спрачацца зь імі аніяк не выпадае.

++++


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: