Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Літва не бачыць сэнсу пасылаць у Беларусь шмат назіральнікаў 12:08, 21/02/2006
Парлямэнтары Сойму Літвы яшчэ ня могуць дакладна вызначыцца з канчатковай лічбай усіх жадаючых накіравацца ў Беларусь у якасьці назіральнікаў за прэзыдэнцкімі выбарамі 19 сакавіка. Згодна зь інфармацыяй сёньняшняй штодзёнкі "Летувас Жыняс", кіраўніцтва Сойму схіляецца да неабходнасьці скіраваць жадаючых быць назіральнікамі ў Беларусь, але са значна меншай лічбай. Гэта неабходна з прычыны "эканоміі сродкаў парлямэнту".
Згодна з падлікамі, на 16 жадаючых чальцоў Сойму паехаць у Беларусь з казны мусіць быць выдаткавана да 35 тысяч даляраў ЗША. Віцэ-спікер Сойму Віктарас Мунцянас перакананы, што дзеля паездкі ў Беларусь было б цалкам дастаткова толькі некалькі назіральнікаў. На яго думку, "колькасьць міжнародных назіральнікаў, улічваючы выбарчую кампанію, ніяк не паўплывае на выніковыя дадзеныя Цэнтральнага выбарчага камітэту Беларусі."