Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 2122 23 24 25 26
27 28          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вацлаў Радзівіновіч: «Мне пагражалі ўжываньнем сілы»
13:01, 21/02/2006

Як мы ўжо паведамлялі, учора зь Беларусі быў дэпартаваны карэспандэнт польскай "Gazety Wyborczej" Вацлаў Радзівіновіч. Ён ехаў у Беларусь для асьвятленьня прэзыдэнцкіх выбараў, у прыватнасьці, меў намер ўзяць інтэрвію ў Аляксандра Лукашэнкі. Вацлаў Радзівіновіч распавядае “Радыё Свабода” падрабязнасці дэпартацыі.

На гарадзенскім вакзале супрацоўнікі беларускіх службаў у цывільным, нягледзячы на сапраўдны пашпарт, валідную візу і акрэдытацыю, заявілі спадару Радзівіновічу, што "ўезд у Беларусь яму забаронены" і, папярэдзіўшы, што ў выпадку супраціву будзе выкліканая міліцыя, пасадзілі журналіста ў бліжэйшы цягнік да Варшавы.

"Мяне павярнулі назад без тлумачэньняў прычынаў. Мне пагражалі ўжываньнем сілы. Ня ведаю, які зараз у мяне статус. Ці здолею я ізноў ехаць у Беларусь, ці калі я паспрабую гэта зрабіць, мяне ізноў абвінавацяць у нейкіх жахлівых рэчах. Мне зразумела, што беларуская ўлада ня хоча сьведкаў, і можна чакаць, што таксама і іншых журналістаў зь якіх бы то ні было прычынаў ня будуць пускаць у Беларусь", -- заявіў Вацлаў Радзівіновіч у інтэрвію “Радыё Свабода”.

Карэспандэнт "Gazety Wyborczej" мяркуе, што замежныя журналісты надзвычай нявыгадныя Лукашэнку, бо ад іх сьвет можа даведацца пра канкрэтныя доказы недэмакратычнага характару выбараў у Беларусі.

"Такія выбары, у якіх вынікі можна вызначыць папярэдне, нязручна паказваць сьвету. У сувязі з гэтым у Беларусі нядаўна былі ўведзеныя новыя абмежаваньні ў заканадаўства пра знаходжаньне замежнікаў на яе тэрыторыі. Існуе сьпіс прыблізна 40 тысячаў людзей, якім забаронены ўезд у Беларусь. На якой бы то ні было падставе можна замежнікам адмовіць у праве на ўезд, нават калі ў яго дзейная віза і акрэдытацыя", -- павдаміў журналіст.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: